Хімінічы
вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хіміні́чы[2] — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Хімінічы ўваходзяць у склад Вусьценскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Стаіць унізе ўзгорка абапал ручая на дзьве вуліцы, якія сыходзяцца пад прамым вуглом. На другім беразе некалі быў хутар з 3—5 хат. Да 1772 году ў складзе маёнтку Барань Радзівілаў. У 1782 годзе належала Барзову М. У.: 15 двароў, 64 мужчыны і 62 жанчыны сялян[3]. Пасьля 1872 году спадчына Мянжынскага І. А. З 1923 году ў Баранскай воласьці Аршанскага павету. З 1930 году ў складзе калгасу «Шлях сацыялізму». у 1940 годзе — 37 двароў, 135 жыхароў. Па стане на 1998 год — 13 хат. Сядзібы тыповыя для навакольля: 50 сотак зямлі, 2—3-х камерная хата (ганак, сенцы, жыльлёвы пакой з рускай печкай), хлеў (з пуняй, пакоем для каровы і сьвіней), павець для дроваў, пограб. У вёсцы жыў лясьнік, які заведаваў вялікім лясгасам і заказьнікам навокал. Жыхары свабодна карысталіся лесам і яго карысьцямі. Моладзь хадзіла і езьдзіла на роварах за 1,5 км на працу у суседні гарадок Барань на працу у інструмэнтальны завод. На паўднёвым ускраі вёскі стаяў млын, кароўнік, канюшня. Тут жа было футбольнае поле, на якое зьбіраліся на гульні каманды з суседніх вёсак Бранцава, Барэйшава, Барані і Белева[4].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 5 чалавек
- 1999 год — 18 чалавек
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads