Браткаўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бра́ткаўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Браткава.
Remove ads
Гісторыя
20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Капыльскага раёну Слуцкай акругі.
16 верасьня 2009 году ліквідаваны пасёлак Савічыкі[1].
28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Браткава, Дзягцяныя, Заракаўцы, Комсічы, Навасёлкі, Пузаў, пасёлкі Арэхаўка, Каралінка, Славінка — перададзеныя ў склад Цімкавіцкага сельсавету[2].
Паселішчы
На 1 студзеня 2009 году — 10 населеных пунктаў: 4 пасёлкі і 6 вёсак.
Насельніцтва
- На 1 студзеня 2008 году ў сельсавеце налічвалася 628 гаспадарак, 1260 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 152; працаздольным — 586; старэй за працаздольны — 522)
- На 1 студзеня 2009 году — 604 гаспадаркі, 1232 жыхары (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 161; працаздольным — 595; старэй за працаздольны — 476)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads