Цімкавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ці́мкавіцкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Цімкавічы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Капыльскага раёну Слуцкай акругі з цэнтрам у мястэчку Цімкавічы. 24 верасьня 1926 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Прускаму сельсавету. 27 верасьня 1938 году сельсавет адноўлены.

16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Прускага сельсавету.

28 траўня 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Браткава, Дзягцяныя, Заракаўцы, Комсічы, Навасёлкі, Пузаў, пасёлкі Арэхаўка, Каралінка, Славінка — ліквідаванага Браткаўскага сельсавету; а таксама ўсе населеныя пункты — вёскі Багушы, Богараўшчына, Вялікая Раёўка, Вялікія Прусы, Калодзезнае, Канатопы, Кукавічы, Куцаўшчына, Малыя Прусы, Наруці, Руднае, Савічы, Сьцяпуры, пасёлкі Калоўка, Раёк — ліквідаванага Вялікараёўскага сельсавету[1].

Remove ads

Паселішчы

На 1 студзеня 2009 году — 6 вёсак.

Насельніцтва

На 1 студзеня 2009 году ў сельсавеце налічвалася 917 гаспадарак, 1884 жыхары (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 314; працаздольным — 1046; старэй за працаздольны — 524).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads