Арэхаўка (Капыльскі раён)

пасёлак у Цімкавіцкім сельсавеце Капыльскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арэ́хаўка[2]пасёлак у Капыльскім раёне Менскай вобласьці. Арэхаўка ўваходзіць у склад Цімкавіцкага сельсавету. У 20 км на паўднёвы захад ад Капыля, 140 км ад Менску, 13 км ад чыг. ст. Цімкавічы на лініі Асіповічы-Баранавічы.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У пачатку 20 стагодзьдзя хутар у Цімкавіцкай воласьці Слуцкага павету. У 1917 г. 9 жыхароў. 20 жніўня 1924 году ў якасьці пасёлка ўключаны ў склад Крывасялкоўскага сельсавету Капыльскага раёну Слуцкай акругі, на той момант у Арэхаўцы налічвалася 17 двароў, 87 чалавек. У 1926 годзе колькасьць насельніцтва паменшынася да 80 чалавек пры той жа колькасьці гаспадарак. Напачатку 1930-х гадоў створаны калгас «Арэхаўка». Падчас Вялікай Айчыннай вайны ад 27 чэрвеня 1941 году да 1 ліпеня 1944 году пад уладай нямецкіх захопнікаў. 26 мая 1943 году акупанты расстралялі і спалілі 11 жыхароў. Ад 20 верасьня 1944 году ў складзе Бабруйскай, ад 8 студзеня 1954 году — ў Менскай абласьцях. У 1960 годзе налічвалася 78 чалавек, пасёлак уваходзіў у склад Браткаўскага сельсавету. У 1977 годзе 24 гаспадаркі, 49 чалавек. У 2000 годзе 23 гаспадаркі, 45 жыхароў. Уваходзіла ў склад калгасу «1 Мая». У 2007 годзе засталося 17 гаспадарак, мелася 33 чалавек, частка ААТ «Капыльскае»[3]. 28 траўня 2013 году перададзены зь ліквідаванага Браткаўскага ў Цімкавіцкі сельсавет[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1999 год — 45 жыхароў
  • Па стане на 1 студзеня 2008 году ў пасёлку налічвалася 15 гаспадарак, 28 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 3; працаздольным — 6; старэй за працаздольны — 19)
  • На 1 студзеня 2009 году — 15 гаспадарак, 28 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольнаы — 3; працаздольным — 6; старэй за працаздольны — 19)
  • 2010 год — 27 жыхароў
  • 2016 год — 18 жыхароў
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads