Буда-Сафіеўка
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бу́да-Сафі́еўка[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 6 км на ўсход ад Буйнавічаў, за 28 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Ельску, на шашы Р36. Буда-Сафіеўка ўваходзіць у склад Буйнавіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 1909 годзе вёска Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. У ліпені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 25 жыхароў.
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 47 двароў, 301 жыхар; 1917 год — 86 двароў, 473 жыхары; маёнтак, 1 двор, 53 жыхары; 1940 год — 195 двароў, 442 жыхары; 1970 год — 188 двароў, 624 жыхары; 1998 год — 165 двароў, 426 жыхароў; 1999 год — 399 жыхароў; 2000 год — 163 двары, 398 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 332 жыхары
Інфраструктура
Базавая школа, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, фэльчарска-акушэрскі пункт, прадстаўніцтва Лельчыцкага філіялу акцыянэрна-ашчаднага банку «Беларусбанк», крама. Цэнтар калгасу «Сьвітанак».
Інфармацыя для турыстаў
- Брацкая магіла савецкіх войнаў. У 1963 годзе на магіле пастаўлены абэліск.
- Помнік землякам. У 1967 годзе пастаўлены помнік.
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads