Буда Лельчыцкая
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бу́да Ле́льчыцкая[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 9 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 75 км на захад ад чыгуначнай станцыі Ельску. Буда Лельчыцкая ўваходзіць у склад Лельчыцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
На пачатку XX стагодзьдзя вёска Буда-Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
У красавіку 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 22 жыхары.
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 54 двары, каля 360 жыхароў; 1917 год — 84 двары, 508 жыхароў; 1923 год — 482 жыхары; 1940 год — 145 двароў, 315 жыхароў; 1998 год — 153 двары, 424 жыхары; 1999 год — 417 жыхароў; 2000 год — 152 двары, 449 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 364 жыхары
Інфраструктура
Малочна-таварная фэрма. Базавая школа, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, 2 крамы. Дзейнічае экспэрымэнтальная база «Убарць».
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads