Букча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бу́кча[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 18 км на паўночны захад ад шашы Р36, за 14 на паўночны ўсход ад Радзівілавічаў, за 12 км на паўднёвы захад ад Тонежу. Букча ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Букчанскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вядома па пісьмовых крыніцах XVI ст. як прыватнае сяло ў складзе Вялікага княства Літоўскага.
У ліпені 1654 году казакі, наляцеўшы на вёскі і мястэчкі Тураўшчыны, «сялян мучылі, насьмерць забівалі, маёмасьць іх усю забіралі, іншыя вёскі агнём палілі…» Пазьней сюды прыходзіў казацкі полк нейкага Грышкі Чорнага. Чаркасы зьяўляліся тут і разам з маскоўскімі ратнікамі. У верасьні 1654 году на Тураўскую і Сьмядынскую (ніжэй па Прыпяці) воласьці напала маскоўскае войска. Паводле заявы тураўскага падстаросты Хведара Ляўковіча, чужынцы «ня толькі ў дамах сялянскіх што змаглі адшукаць забралі, але, сялян у лясах знаходзячы, некаторых насьмерць пазамучвалі…» 24 верасьня яны «да апошняй халупы» спалілі вёску і спустошылі дзясяткі іншых.[2]
3 1793 году ў складзе Расейскай імпэрыі, сяло Тонескай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
3 20 жніўня 1924 году цэнтар сельсавету.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 47 двароў, 259 жыхароў
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 128 двароў, 800 жыхароў; 1917 год — 157 двароў, 913 жыхароў, у тым ліку 762 беларусы, 151 габрэй; 1940 год — 220 двароў, 875 жыхароў; 1970 год — 416 двароў, 1742 жыхары; 1998 год — 362 двары, 941 жыхар; 1999 год — 911 жыхароў; 2000 год — 388 двароў, 891 жыхар
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 657 жыхароў
Інфраструктура
Землі вакол вёскі знаходзяцца ў складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Прыбалавічы». Мэханічныя майстэрні, лясьніцтва, сярэдняя школа, дзіцячы сад, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, фэльчарска-акушэрскі пункт, 3 крамы.
Інфармацыя для турыстаў
Страчаная спадчына
- Уваскрасенская царква
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads