Буркі
вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Буркі́[2] — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці, зьяўляецца цэнтрам Буркоўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Карона Каралеўства Польскага


28 чэрвеня 1687 году хутар Буркі названы ў справе Оўруцкага гродзкага суда сярод паселішчаў часткі Брагінскага маёнтку ваяводзіча бэлзскага, каралеўскага палкоўніка Яна Канецпольскага, зруйнаваных працяглым (ад лістападу 1686 года да самых świątek zielonych) пастоем рэестравых казакоў запарозскага палкоўніка Паўла Апостала Шчуроўскага. Тут у 8 дварах (×6 — каля 48 жыхароў) разьмясьціліся 8 казакоў і 6 коней на пакорм. Хутарцоў прымусілі справіць 3 вазы, кожны з хамутом, раменнай шляёй, касой, сякерай, рыдлёўкай, біклагай, мазьніцай з двума гарцамі дзёгцю, зь іх выбралі здору, алею, за гарэлку, за хусты палатна на ўладкаваньне паходных шатроў, агулам на 100 злотых, яшчэ ўзялі легуміны 14 вёдраў, аўса 198 вёдраў, солі на 2 зл., 15 кабаноў (wieprzow) адкормленых, 20 падсьвінкаў, 1 вала, 70 кур, агулам на 12 злотых[3].
У «Тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.» хутар Буркі паказаны ў палове Брагінскіх добраў, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад серадзкага ваяводы Яна Канецпольскага дорпацкі падкаморы Аляксандар Антоні Бандынэлі[4]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[5].
На 1754 год з 13 двароў (каля 78 жыхароў) хутара Буркі Брагінскага маёнтку выплачвалася «do grodu» (Оўруцкага замку) 2 злотых і паўгоша, «na milicję»[b] 8 злотых і 2 грошы[6]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім, войскім ашмянскім.
Перапісы габрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў засьведчылі пражываньне ў Бурках адпаведна 8, 3 і 4 плацельшчыкаў пагалоўшчыны, прыналежных да Брагінскага кагалу[7]. Магмыма, выбух гайдамацка-сялянскай Каліеўшчыны ў 1768 годзе паўплываў на колькасьць габрэяў пры хутары.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
Як вынік другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793), Бурки – у межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. – у тэрытарыяльна ўпарадкаваным Рэчыцкім павеце спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[8]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах расейскай рэвізіі 1795 году, вядома, што хутары Буркі, Бакуны, Маскі, Ляшчуны, Еўлашы і іншыя добры належалі панам Людвіку і Алаізію Ракіцкім[9].
Найноўшы час
9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Буркі ў складзе Брагінскай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[10].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
Remove ads
Заўвагі
- Не з XVI ст., як падалося С. В. Марцэлеву[1]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads