Бытча
вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бы́тча[3] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 2 км на поўдзень ад Студзёнкі па дарозе Р63. У адлегласьці 17 км на паўночны захад ад Барысава, 83 км ад Менску[4].
Remove ads
Геаграфія
Рэльеф раўнінна-ўзгорысты, на поўдні забалочаны. Празь вёску цячэ ручай (прыток р. Бярэзіна), на паўднёвым захадзе мяжуе зь лесам[5]. На захад ад вёскі (у бок Бярэзіны) ёсьць Рыўчына гара (названая ў гонар жыхаркі вёскі — габрэйкі Рыўчы ці Равекі).
Гісторыя
Раней вёска мела назву Стоянка. Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. У 1582 годзе ўваходзіла ў склад Барысаўскай воласьці Аршанскага павету Вялікага Княства Літоўскага, ўласнасьць казны[4]. У 1670 г. налічвалася 48 гаспадарак, дзейнічалі Траецкая царква[6], млын. Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе адышла ў склад Расейскай імпэрыі[7]. На тэрыторыі Менскага намесьніцтва. Вёска ўваходзіла ў склад Старабарысаўскага маёнтку, спачатку належала Агінскім, потым у пачатку 19 ст. князю М. Радзівілу. Налічвалася 52 двары, 343 жыхары. 26 лістапада 1812 году вёска падвержаная асадзе герцага Рэджа[8], вёска спаленая і абрабаваная францускімі войскамі. Ад 1857 перайшла вялікім князям Раманавым. Вёска ўспамінаецца ў часы вайны ў 1812 годзе[8]. У 1863 г. адчыненая школа (народная вучэльня), у якой у 1892 г. навучаліся 40 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак[4]. У 1870 годзе сяло, налічвалася 54 двары, зьяўлялася цэнтрам Бытчанскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні[4]. У 1886 г. у Бытчы было 59 двароў, валасная сядзіба, школа, хлебазапасная крама (склад), царква, капліца, карчма. У 1888—1891 гадох пабудаваны мураваны Храм Сьвятой Троіцы[1][9] (цяпер помнік архітэктуры псэўдарускага стылю). Цэнтар Бытчанскай воласьці Барысаўскага павету[10]. У мескай школе ў 1905 г. выкладаў Янка Маўр (у 1971 г. на будынку школы ўсталяваная мэмарыяльная дошка). У 1908 г. налічвалася 165 двароў. У 1911 г. празь вёску праяжджаў расейскі фатограф Сяргей Пракудзін-Горскі, які зрабіў некалькі фатаздымкаў мясцовасьці[11].

У 1917 годзе налічвалася 153 двары, дзейнічылі смалакурня ды вадзяны млын[4]. У вёсцы існавала чырвонагвардзейская дружына пад камандаваньнем П. Ф. Голуба. Ад лютага да сьнежню 1918 г. пад нямецкай акупацыяй[7]. Падчас савецка-польскай вайны ў жніўні 1919 — чэрвені 1920 г. непадалёк ад вёскі праходзіла лінія фронту[4]. У 1918 г. на базе земскай адчыненая працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1920 г. быў 151 вучань[4]. У 1921 г. у вёсцы дзейнічала бібліятэка, вэтэрынарны пункт, ад 1923 г. — хата-чытальня[4]. 19 траўня 1924 году арганізаванае мэліярацыйнае таварыства «Чырвоная праца»[7]. З 20 жніўня 1924 па 17 жніўня 1963 году Бытча была цэнтрам Бытчанскага сельскага савету Барысаўскага раёну. Ад 1926 да 1961 году ў вёсцы бясьсьменна працаваў фэльчар Аўрам Андрэевіч Ярош, які сам быў ураджэнцам гэтай вёскі. Праславіўся як непераўзыдзены дыягност, які ніколі не памыляўся. У 1926 годзе налічвалася 162 двары[7]. У 1930 г. арганізаваны калгас «Рассвет»[4], які ў 1931 годзе аб’ядноўваў 15 гаспадарак. Да 1942 году праз Бытчу праходзіла ваенна-палявая вузкакалейная чыгунка «Барысаў — Бытча — Лачшыны»[12]. Ад 3 ліпеня 1941 г. да 29 чэрвеня 1944 г. вёска пад нямецкай акупацыяй. У вёсцы стаялі немцы і ўкраінскія пасобнікі. Загінула 8 жыхароў, 16 вывезена на прымусовыя працы ў Нямеччыну. 29 чэрвеня 1944 г вёска вызваленая 1-й Маскоўскай гвардзейскай мотастралковай дывізіяй[7]. Для ўшанаваньня памяці Янкі Маўра Савет Міністраў БССР сваёй пастановай No 54 ад 1 сакавіка 1972 году прысвоіў 8-гадовай школе ў вёсцы Бытча імя Я. Маўра[13]. У 1976 годзе каля вёскі выкапанае штучнае возера. У вёсцы разьмешчаны лягер «Мара»[14]. у 1996 г. вёска была ў складзе саўгасу «Старабарысаў», налічвалася 187 гаспадарак, у 2006 г. — 164 гаспадарак. Паводле стану на 2007 г., вёска ўваходзіла ў склад Менскага абласнога ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Старабарысаў». У жніўні 2007 рашэньнем аддзелу адукацыі Барысаўскага райвыканкаму школа ў Бытчы была зачыненая, музэй Янкі Маўра перададзены беларускай гімназіі No 2 г. Барысава[13]. Маюцца бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, крама.
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 399 чалавек
- 2008 год — 427 жыхароў, 159 двароў[15]
- 2006 год — 432 жыхары
- 2005 год — каля 500 чалавек, 187 падвор’яў
- 1999 год — 456 чалавек
- 1996 год — 513 жыхароў
- 1960 год — 821 жыхар
- 1926 год — 889 жыхароў
- 1917 год — 879 чалавек
- 1908 год — 720 жыхароў
- 1886 год — 488 жыхароў
- пач. 19 ст. — 343 чалавекі, 52 двары[16]
Інфармацыя для турыстаў
- Сьвята-Траецкая царква (1891 г.). Чатырохчасткавая кампазыцыя будынку складаецца з асноўнага кубападобнага аб’ёму з пакатым шатровым дахам, апсіды, бабінца і двух’яруснай званіцы (чацьвярык на чацьверыку). У дэкоры выкарыстаныя кілепадобныя франтоны і аркі, здвоеныя бочкападобныя паўнаклоны. Фасады асноўнага аб’ёму дэкарыраваныя філёнгавым фрызам і вуглавымі лапаткамі. Галоўны і бакавыя ўваходы прамавугольныя[17].
- Музэй Янкі Маўра
Remove ads
Страчаная спадчына
- Царква Сьвятога Мікалая[18] (1882)
- Вадзяны млын
- Млын на Рыўчынай гары
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads