Кобальт

хімічны элемэнт з парадкавым нумарам 27 From Wikipedia, the free encyclopedia

Кобальт
Remove ads

Кобальт (па-лацінску: Cobaltum) Co — хімічны элемэнт VIII групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 27. Серабрыста-белы мэтал з слабым чырвоным адценьнем.

Хуткія факты Выгляд, Агульная інфармацыя ...

Па распаўсюджанасці ў зямной кары займае 34-е месца. Сустракаецца ў прыродзе заўсёды разам зь нікелем. Здабываюць у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (40% сусьветнай здабычы, так званы кобальтавы пояс), Канадзе, Замбіі, Расеі (Урал, Кольскі паўвостраў), Бразыліі, Кубе.

Кобальтавыя фарбы выкарыстоўваліся яшчэ ў старажытнасьці. У горнай здабычы руда, якая ўтрымлівала кобальт, мела назву «kobold», што ў перакладзе з нямецкай мовы абазначала «руда гоблінаў». У 1735 годзе высьвятлілася, што з гэтай руды можна здабыць новы мэтал, які і атрымаў назву «kobold». Гэта быў першы мэтал, які быў выдзелены ў чыстым выглядзе са старажытнасьці.

Зараз кобальт часткова здабываецца з такіх руд, як кабальтыт (CoAsS). Але большасьць атрымліваецца з медных ды нікелевых руд у якасьці дадатковага прадукту.

Кобальт выкарыстоўваецца для вырабу магнітных, цьвёрдых ды высокаўстойлівых сплаваў. Сілікат кобальту ды алюмінат кобальту (II, CoAl2O4, кобальт сіні) надаюць адметны сіні колер шклу, фарбам ды іншым матэрыялам. Кобальт уваходзіць у склад Вітаміну B12.

Тэмпэратура плаўленьня кобальта 1495 °C[1][2].

Remove ads

Ізатопы

Прыродны кобальт складаецца з аднаго ізатопа 59Co[3]. Сярод радыяактыўных ізатопаў найбольшы пэрыяд паўраспаду мае ізатоп 60Co (5,3 гадоў)[4]. Ён шырока выкарыстоўваецца ў прамысловасьці ў якасьці крыніцы гама-выпраменьнваньня.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads