Вадзім Спрынчан

беларускі паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вадзі́м Бранісла́вавіч Спрынча́н (нар. 14 студзеня 1950, Гомель) — беларускі паэт.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 14 студзеня 1950 году ў Гомелі ў сям’і беларускага паэта Браніслава Спрынчана. Разам з бацькамі ў 1963 годзе пераехаў у Менск.

У 1972 годзе скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У Менску абраўся шлюбам з Настасьсяй Паўлюкавец, зь якой разам навучаліся на філфаку. У 1973 годзе ў родным горадзе жонкі Лунінцы нарадзілася дачка — Аксана[1].

У 1972—1989 гадох працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура».

З 1982 году — сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР[2].

З 2003 па 2014 гады працаваў рэдактарам аддзелу паэзіі ў часопісе «Полымя».

Remove ads

Творчасьць

Піша на расейскай мове. Дэбютаваў у друку зь перакладамі паэзіі ў 1976 годзе (часопіс «Нёман»). Аўтар кніг лірыкі «Земля и звёзды» (1981) і «Свет неделимый» (1990).

Пераклаў на расейскую мову вершы беларускіх паэтаў Аляксея Пысіна, Рыгора Барадуліна, Міхася Стральцова, Генадзя Пашкова, Яўгеніі Янішчыц, Анатоля Канапелькі і іншых.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads