Аксана Спрынчан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аксана Спрынчан
Remove ads

Акса́на Спрынча́н (нарадзілася 23 жніўня 1973 году, Лунінец) — беларуская пісьменьніца і паэтка, дырэктарка паэтычнага тэатру «Арт. С.» (art-s.by)[1], сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...
Remove ads

Біяграфія

Аксана Спрынчан навучалася ў менскай школе № 28. З 1990 г. па 1995 г. вучылася на філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1998 г. скончыла асьпірантуру Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, у 2005 — Беларускі Калегіюм.

З 1998 г. працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя» імя Петруся Броўкі. З 2006 г. — у выдавецтве «Мастацкая літаратура»[1].

Thumb
Аксана Спрынчан з удзельнікамі паэтычнага тэатру «Арт. С»

З 2000 году пачала пісаць вершы, першыя зь іх былі надрукаваныя ў газэце «Сафійская крыніца» ў 2001 (пад псэўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч). З 2001 у аб’яднаньні «Літаратурнае прадмесьце». Рэдактар часопісаў «Паміж» № 4 і № 5 (з Вікай Трэнас). Была аўтарам рубрыкі «Паэтычны чацьвер» (газэта «Голас Радзімы»). З 2005 г. сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў[1]. У 2006 разам са Зьмітром Арцюхом стварылі паэтычны тэатар «Арт. С».

У 2007 г. нарадзіла дачку Альжбэту, пасьля чаго пачала пісаць творы для дзяцей. Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Вожык», «Вясёлка», «Дзеяслоў», «Крыніца», «Маладосць», «Нёман», «Паміж», «Першацвет», «Полымя», «Тэрмапілы», у газэтах «Голас Радзімы», «Літаратура і Мастацтва», «Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь», у калектыўных зборніках і іншых. Частка вершаў пакладзена на музыку, песьні на яе вершы выконвае беларускі гурт «Мерада». Некаторыя вершы перакладзены на украінскую і сербскую мовы.

Калекцыянуе сувэніры і прадметы ў выглядзе жабак (якіх лічыць сымбалем Беларусі), а таксама захапляецца фотамастацтвам.

Remove ads

Сям’я

Thumb
Аксана Спрынчан з мужам і дачкой

Паходзіць з творчай сям’і, паэтка ў трэцім пакаленьні[2]. Яе дзед Браніслаў Спрынчан (1928 г. н., родам з Украіны, з пачатку 1950-х гг. жыве ў Беларусі) і бацька Вадзім Спрынчан (1950 г. н.) таксама паэты. Бабуля Сьвятлана, і прапрадзед Васіль пісалі вершы і прозу на ўкраінскай мове[3].

Муж — Яраш Малішэўскі, музыка, гісторык і калекцыянэр музычных інструмэнтаў[4]. Дачка — Альжбэта (Альжбэта–Браніслава Малішэўская–Спрынчан); дэбютавала з казкай у 2014 годзе ў часопісе «Вясёлка»[5].

Remove ads

Узнагароды

  • 2006 год — Прэмія «Блакітны сьвін»[3].
  • 2008 год — спэцыяльны прыз журы пад кіраўніцтвам Палада Бюль Бюль Аглы міжнароднай прэміі «Садружнасьць дэбютаў» «За філязофскую лірыку»[1].
  • 2009 год — пераможца конкурсу «Літаратура — дзецям» (2009)[6].
  • 2016 год — пераможца фотаконкурсу «Мой Максім Багдановіч», за працу «Максім і Вераніка»[7].

Чалецтва ў складзе журы ў літаратурных конкурсах

  • 2018 год — ў складзе журы на VII Міжнародным паэтычным фестывалю «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова[8]

Бібліяграфія

  • «Вершы ад А.» (2004 г.) — кніга паэзіі;
  • «Дарога і Шлях» (2006 г.; з Алесем Анціпенкам) — SMS-п’еска з антрактам-размовай праз тэлефон;
  • «Хата для Моўчы» (2007 г.) — беларуская энцыкляпэдыя пачуцьцяў[9];
  • «ЖываЯ» (2008 г.) — кніга паэзіі[10];
  • «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў» (2010 г., Мн., «Мастацкая літаратура»; зь Ярашам Малішэўскім) — кніга пра беларускія народныя інструмэнты (для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту)[11];
  • «Беларускі дурань» (2011 г., часопіс «Дзеяслоў») — жаноцкі раман[12];
  • «Таташ Яраш, мамана Аксана, і дачэта Альжбэта: Поўны эксклюзіў» (2013 г., Мн., «Мастацкая літаратура»[13]) — аповед, які вядзецца ад імя дачэты Альжбэты[3].
  • «Смачная кніга» (2017 г., Мн., «Мастацкая літаратура») — кніга вершаў і загадак для дзяцей[14].
  • «Кава з украінскім мёдам» : паэзія / А. В. Спрынчан ; пераклад з беларускай мовы Міколы Мартынюка. – Луцк : ПВД «Твердиня», 2017[15]. Выдадзена на беларускай і украінскай мовах.

У зборніках

  • «Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету» (2013, «Мастацкая літаратура»). Улкладальнік, аўтар канцэпцыі і тэксту. Кніга, у якой сабраны вершы беларускіх паэтаў пра жывёл, птушках, рыбах і іншых жывых істотах, як якія жывуць у нашай прыродзе, так і ў экзатычных краінах. Круг аўтараў: ад клясыкаў да маладых паэтаў.
Remove ads

Літаратура

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads