Інгмар Бэргман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Інгмар Бэргман
Remove ads

Эрнст І́нгмар Бэ́ргман (па-швэдзку: Ernst Ingmar Bergman Аўдыё [ˈɪŋmar ˈbærjman] ; 14 ліпеня 1918, Упсала, Швэцыя — 30 ліпеня 2007, Форэ, Швэцыя) — знакаміты швэдзкі рэжысэр тэатру і кіно, сцэнарыст, уладальнік шматлікіх кінаўзнагародаў, сярод якіх Залатая пальмавая галіна, Залаты мядзьведзь. Ягоныя фільмы тройчы атрымоўвалі Оскар у намінацыі «найлепшыя фільмы на замежнай мове». Вызнаваўся за прыхільніка ідэяў экзыстэнцыялізму. У ягоных фільмах здымаліся самыя знакамітыя акторы Швэцыі, сярод якіх Макс фон Сюдаў, Бібі Андэрсан, Ліф Ульман.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...

Філіп Фрэнч называў Бэргмана адным з найвялікшых прадстаўнікоў мастацтва XX стагодзьдзя, якія знайшлі спосаб у літаратуры і сцэнічным мастацтве аднавіць і паставіць пад сумнёў чалавечы стан[3].

Remove ads

Біяграфія

Эрнст Інгмар Бэргман нарадзіўся 14 ліпеня 1918 году ва Ўпсале, Швэцыя[4]. Ён быў сынам Эрыка Бэргмана, лютэранскага сьвятара, а пазьней капеланам караля Швэцыі, і ягонай жонкі Карын, якая працавала ў мэдыцыне і мела валёнскія карані[5]. Будучы рэжысэр гадаваўся разам са сваім старэйшым братам Дагам і сястрой Маргарэтай у атачэньні рэлігійнага выхаваньня, бо ягоны бацька меў даволі кансэрватыўны погляд на выхаваньне. Інгмара зачынялі ў цёмнае шафе, за розныя правіны, як то змочваньне ложку.

У хлопчыка вельмі рана выявілася цікавасьць да тэатра і кінэматографа. Яшчэ ў веку дзевяці гадоў ён прадаў свой цацачны набор цынавых жаўнерчыкаў дзеля таго, каб набыць фантаскоп. Цягам году ён стварыў уласны сьвет, гуляючы з фантаскопам. Ён складаў уласныя сцэнары, гуляўся з марыянэткамі ды рабіў асьвятляльныя эфэкты, ладзячы лялечныя пастаноўкі спэктакляў Аўгуста Стрындбэрга, дзе прамаўляў за ўсіх пэрсанажаў[6]. Падлеткам Бэргман навучаўся ў Пальмгрэмавай школе, але школьныя гады былі для хлопца нешчасьлівымі[7], пазьней ён зь незадавальненьнем узгадваў сваой школьны час. У лісьце 1944 году пра фільм «Пакута», які выказаў думку наконт стану швэдзкіх гімназіяў[8]. У адказ дырэктар школы Гэнінг Гокансан прыгадаў, што Бэргман быў праблемным дзіцём[9]. Бэргман на гэта адказаў, што яму моцна не падабаўся акцэнт на хатніх заданьнях і іспытах.

У 1934 годзе ў веку 16 гадоў хлопца накіравалі ў Нямеччыну, каб ён бавіў час у свае летнія канікулы зь сябрамі сям’і. Ён прысутнічаў на нацысцкай імпрэзе ў Ваймары, на якім пабачыў Адольфа Гітлера. Пазьней рэжысэр узгадваў пра візыт у Нямеччыну, апавядаючы, як нямецкая сям’я ўсчапіла партрэт Гітлера на сьцяну ля ягонага ложка, і што на працягу многіх гадоў ён быў на баку Гітлера, захапляючыся ягонымі посьпехамі і смуткуючы пры ягоных паразах[10]. Бэргман адзначаў, што Гітлер быў неверагодна харызматычным, здольным захапіць натоўп. Нацызм падаваўся хлопцу вясёлым і маладым[11] . Бэргман адбыў абавязковую вайсковую службу ў Швэцыі ў два этапы, кожны зь якіх цягнуўся пяць месяцаў[12].

Бэргман скончыў Стакгольмскі ўнівэрсытэт, дзе вывучаў літаратуру і гісторыю мастацтваў, з 1940 году працаваў асыстэнтам рэжысэра ў Каралеўскім драматычным тэатры ў Стакгольме. З 1942 годзе займаў пасаду рэдактара сцэнараў у кінакампаніі Svensk Filmindustri. У 1944 годзе Бэргман здабыў пасаду памочніка рэжысэра ў фільме «Пакута» (Hets) Альфа Шобэрга, зьнятым, да таго ж, паводле ягонага асабістага сцэнару.

Першым фільмам Бэргмана-кінарэжысэра сталася «Крыза» (1946). Усяго на ягоным рахунку – болей за 40 мастацкіх стужак, зьнятых для кіно і тэлебачаньня, прыкладна з тузін напісаных кінасцэнароў і вялікая колькасьць тэатральных пастановак (як сцэнічных, так і радыйных). Цягам жыцьця ён працаваў дырэктарам тэатраў у Гётэборгу, Мальмё, Стакгольме ды Мюнхэне.

З пачатку 1960-х Бэргман жыў на востраве Форэ ля Готлянду. У 1976 годзе яго несправядліва зьвінавацілі ў адхіленьні ад выплаты падаткаў і арыштавалі. Пасьля вызваленьня, нягледзячы на прынесеныя прабачэньні, Бэргман вырашыў болей не працаваць у Швэцыі, зачыніў сваю кінастудыю ды зьехаў у Нямеччыну. Вярнуўся ён толькі летам 1978, але ажно да 1984 году выконваў абавязкі дырэктара Residenztheater у Мюнхэне.

Сваю рэжысэрскую кар’еру ў тэатры Бэргман скончыў у 2002, у кіно — у 2004. Апошнім фільмам для яго стаў аўтабіяграфічны «Востраў Бэргмана», які ён зьняў разам з Мары Нірэрод на ўлюбёным Форэ.

Remove ads

Выбраная фільмаграфія

  • 1946: Дождж над нашым каханьнем (Det regnar på vår kärlek)
  • 1952: Жанчыны ў чаканьні (Kvinnors väntan)
  • 1953: Лета з Монікай (Sommaren Med Monika)
  • 1956: Сёмая пячатка (Det Sjunde Inseglet)
  • 1957: Сунічная паляна (Smultronstället)
  • 1958: На валаску ад жыцьця (На краі жыцьця/Nära livet)
  • 1958: Твар (Ansiktet)
  • 1960: Крыніца дзяўчыны (Jungfrukällan)
  • 1961: Празь цьмянае шкло (Såsom i en spegel)
  • 1964: Нічога ня кажучы пра жанчын (För att inte tala om alla dessa kvinnor)
  • 1964: Пэрсона (Persona)
  • 1964: Захапленьне Анны (En Passion)
  • 1972: Шэпт і крыкі (Viskningar Och Rop)
  • 1973: Сцэны зь сямейнага жыцьця (Scener ur ett äktenskap)
  • 1975: Чароўная флейта (Trollflöjten)
  • 1976: Тварам да твара (Ansikte Mot Ansikte)
  • 1978: Восеньская саната (Höstsonaten)
  • 1982: Фані і Аляксандар (Fanny Och Alexander)
  • 1984: Пасьля рэпэтыцыі (Efter repetitionen)
  • 2003: Сарабанда (Saraband)
Remove ads

Сцэнары нерэалізаваныя і напісаныя для іншых рэжысэраў

  • Нядзельнае дзіця (фільм зьняў Д. Бэргман)
  • Справа душы (нерэалізаваны)
  • Каханьне без палюбоўнікаў (нерэалізаваны)
  • Няверныя (1997, фільм у 2000 годзе зьняла Ліф Ульман)

Найбольш значныя тэатральныя пастаноўкі

Глядзіце таксама

  • Сьпіс мысьляроў і аўтараў, зьвязаных з экзыстэнцыялізмам

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads