Варанцэвічы (аграгарадок)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варанцэ́вічы[1] — аграгарадок у Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Воўкавіцкага сельсавету Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Варанцэвічы датуецца 1501 рокам. У 1567 року мястэчка належала Ю. Радзівілу й уваходзіла ў склад Аршанскага павету Вялікага Княства Літоўскага. Пасьля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 року вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
У XIX стагодзьдзе мястэчка належала шляхцічам Воўк-Ланеўскім. Па стане на 1886 рок у Варанцэвічах налічвалася 8 двароў і 33 жыхары, была багадзельня, праваслаўная прыходзкая царква. У 1887 року была адчыненая прыходзкая школа. На пачатку XХ стагодзьдзя ў мястэчку ўжо налічвалася 23 двары й пражывала больш за 100 жыхароў. У 1924 року ў Варанцэвічах было ўжо 145 жыхароў. У школе навучалася каля 100 вучняў.
Ёсьць Дом культуры, бібліятэка, дзіцячы садок і ўчастковая больніца[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 2010 год — 224 чалавекі
- 1999 год — 264 чалавекі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads