Варацэвічы

вёска ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Варацэвічы
Remove ads

Варацэ́вічы[1] — вёска ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Варацэвічы ўваходзяць у склад Гарбаскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першая згадка Варацэвічаў датуецца 1497 годам, калі пінскі князь Фёдар падараваў гэтую вёску Мацьвею Грычыну. Затым вёскай валодаў ягоны сын Барыс. З 1528 году ў маёнтку ўладарылі Юрэвічы-Ільлінічы, а прыкладна з XVII стагодзьдзя гаспадарамі сталі Орды[2].

Раней Варацэвічы ўваходзілі ў склад Пінскага павету Менскай губэрні. За польскім часам вёска была цэнтрам гміны.

11 сакавіка 2011 году ўказам прэзыдэнта «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Брестской области» зацьверджаныя герб і сьцяг вёскі[3].

26 чэрвеня 2013 году вёска перададзеныя зь ліквідаванага Сьнітаўскага ў склад Гарбаскага сельсавету[4].

Remove ads

Інфармацыя для турыстаў

У Варацэвічах у радавым маёнтку нарадзіўся Напалеон Орда — беларускі мастак, кампазытар, пісьменьнік, пэдагог, піяніст. З 2007 году ў вёсцы дзейнічае ягоны музэй.

Славутасьці

  • Царква Ўзвышэньня Сьв. Крыжа (1869—1874)

Страчаная спадчына

Thumb
Сядзіба Ордаў у Варацэвічах (не захавалася). Літаграфія малюнка Н. Орды 1860 году
  • Сядзібна-паркавы комплекс Ордаў (XVIII ст.)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads