Варда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Варда (Ворда), Варта, Верда — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Варда, Варта або Верда (Wardo, Warto, Werdo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -вард- (-варт-) паходзіць ад германскага ward 'ахоўнік'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Дакварда, Зіварт, Лютавор (Літавар), Эварт, Явор (Явар). Адзначаліся германскія імёны Dagward, Siwart, Liutwar (Liutward, Litwart), Ewart, Jovar (Jovard).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Werd, Dankwart (Dankwar), Ewart (Ewert, Jewart), Gerwart (Garwart, Girwart)[3].

У Прусіі бытавала імя Wartwille (1394 і 1400 гады)[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Миколаи Петровичъ Ворда… Петръ Миколаевичъ Вардичъ (1528 год)[5]; зъ фолварку Варды[6], Янъ Варда[7] (1567 год); Wardow (1744 год)[8]; zaścianki… Warciszki (1782—1783 гады)[9][a].

Remove ads

Носьбіты

Прыдомкам Варда карысталіся шляхецкія роды Кабыльскіх і Вандалоўскіх гербу Граблі[14].

Варда (Warda) і Вардовіч (Wardowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[15].

На 1909 год існавалі два засьценкі пад назвай Вардаўшчына ў Барысаўскім павеце Менскай губэрні[16].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Вэрды, на гістарычнай ВіленшчынеВардзяны, на гістарычнай АшмяншчынеВарцішкі, у гістарычнай ПрусііВартэн і Вартнікен.

Remove ads

Заўвагі

  1. Таксама:

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads