Явор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Явор, Явар (Овар, Овэр) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Явар або Явард (Jovar, Jovard) і Авар, Эвара або Эвар (Ávarr[1], Ævarr[2], Ewara[3], Evarus[4]) — імёны германскага (паўночнагерманскага) паходжаньня[5][6]. Таксама адзначалася старажытнае германскае імя Awart[7]. Іменная аснова еў- (аў-) (імёны ліцьвінаў Яўлад, Явіл, Явільт; германскія імёны Ewald, Avila, Evilda) паходзіць ад гоцкага aiws 'час, эпоха' або стараверхненямецкага ewi, eo 'закон'[8], а аснова -вард- (-варт-) (імёны ліцьвінаў Дакварда, Літавар, Эварт; германскія імёны Dagward, Litwart, Ewart) — ад германскага ward 'ахоўнік'[9].
Імя Явар (Jawor, Jawer, Jaworowicz) гістарычна бытавала ў Польшчы[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: дворанин господарский Явор Будаевичъ (23 лютага 1529 году)[11]; на дворанина господарского Явора з Матеемъ Стецковичомъ (27 траўня 1529 году)[12]; дворанинъ его милости Явор Будаевичъ (16 і 20 кастрычніка 1536 году)[13]; въ Явора… до Явора (23 лістапада 1536 году)[14]; село Скутюнцы… подле земль… Троха Яворовича (5 студзеня 1566 году)[15]; Яворъ Матеевичъ съ Калинова Сулковъ (1567 год)[16]; s panem Jaworem (1621 год)[17]; Stanislaus Jawor, Sacristianus Ecclesiae Cathedralis Samogitiae (1639 год)[18]; Joannes Jaworowicz (17 кастрычніка 1793 году)[19]; Owar… Ower (1861 год)[20].
Remove ads
Носьбіты
- Явор Будаевіч — літоўскі дваранін, які ўпамінаецца ў 1529 годзе
- Ян Яворавіч Козель — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1597 годзе[21]
- Мікалай Явар — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1618 годзе[22]
- Алесь Еварэвіч — жыхар вёскі Тамаровічаў (Гарадзенскі павет), які ўпамінаецца ў 1631 годзе[23]
- Алесь Яваровіч — жыхар маёнтку Крамяніцы (Гарадзенскі павет), які ўпамінаецца ў 1638 годзе[24]
Яваровічы (Jaworowicz) гербу Касьцеша — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[25].
Яваровіч (Jaworowicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[26].
На гістарычнай Меншчыне існуе вёска Явароўшчына.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads