Васіль Жуковіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́ль Жуко́віч (нарадзіўся 21 верасьня 1939, хутар Забалацьце каля в. Дзьмітравічы Берасьцейскага павету, Палескае ваяводзтва) — беларускі паэт, празаік, эсэіст, перакладчык і журналіст.
Remove ads
Біяграфія
Васіль Аляксеевіч Жуковіч нарадзіўся 21 верасьня 1939 году на хутары Забалацьце непадалёку ад вёскі Дзьмітравічы (цяпер — Камянецкі раён Берасьцейскай вобласьці) ў сялянскай сям’і. Рана страціў родных. Бацька і брат былі рэпрэсаваныя, заўчасна памерла і маці.[2]
У 1957—1959 гадох прыехаў у Берасьце і працаваў рабочым на будоўлях гораду. У 1959 годзе паступіў на філялягічны факультэт Берасьцейскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту імя А. С. Пушкіна. З трэцяга курсу перавёўся на завочнае аддзяленьне. Скончыў навучаньне ў 1964 годзе.
У 1962—1971 гадох — літаратурны супрацоўнік, загадчык сельскагаспадарчага аддзелу рэдакцыі берасьцейскай раённай газеты «Заря над Бугом». З 1971 году — старшы рэдактар Берасьцейскага абласнога тэлебачаньня, з 1972 году — літаратурны супрацоўнік газэты «Знамя юности», з 1973 году — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1977 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ. З 1981 году па чэрвень 1982 году — намесьнік галоўнага рэдактара выдавецтва «Юнацтва».
Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1977 году. Працаваў у «Рэспубліканскім цэнтры эстэтычнага выхаваньня дзяцей». З 2002 году — на творчай працы. Намесьнік старшыні таварыства «Беларусь — Украіна».
Васіль Жуковіч — шахматыст са шматгадовым стажам. Ён ня толькі гуляе ў шахматы, але і складае задачы і эцюды, не адзін верш прысьвяціў старажытнай гульні і яе аматарам. Не аднойчы быў чэмпіёнам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў па шахматах.[3]
Remove ads
Творчасьць
Першыя літаратурныя творы ў пэрыядычным друку зьявіліся ў 1956 годзе.
Васіль Жуковіч — аўтар шматлікіх літаратурна-мастацкіх выданьняў, сярод якіх зборнікі вершаў:[4]
- «Паклон» (1974),
- «Мэлёдыя сьвятла» (1976),
- «Суседзтва» (1982),
- «Цана цішыні» (1985),
- «Твая місія» (1988),
- «Разьняволеньне» (1990),
- «У храме хараства і смутку» (2003),
- «Каханьня радасьці й пакуты» (2004),
- «Не завіце радзіму малой» (2009),
- «Няўжо?..» (2011),
- «Золата лістападу» (2012).
Выдаў зборнік сатыры і гумару «Цудадзейны вітамін» (2011). Напісаў кнігу прозы «Арабінавая ноч» (2015). На рахунку творцы таксама шэраг розных кніжак для дзяцей:
- аповесьць «Як адна вясна…» (1980),
- зборнікі вершаў «Гуканьне вясны» (1992),
- «Цудоўная краіна» (1997),
- «Сьвет — дзівосны» (2000),
- «Пра што гаманілі рамонкі» (2012),
- «Хто хацеў бы пакатацца?»(2014),
- кніга для дзяцей «Тараскаў самакат» (1988), шэраг кніжачак-раскладанак ды іншыя. Яго творы зьмешчаныя ў школьных падручніках.
Васіль Жуковіч шмат займаецца перакладамі з украінскай, расейскай, польскай, грузінскай ды іншых моваў. Пераклаў зборнік К. Цвіркі для дзяцей «Салавейка» (1974), паасобныя вершы І. Якштаса, П. Грабоўскага, І. Няходы, Махтумкулі, У. Мэя, апавяданьні А. Ананьева, С. Барузьдзіна. Выходзілі і кнігі выбраных перакладаў Васіля Жуковіча:
- «Алішэр Наваі, лірыка» (1992),
- «Мой Міцкевіч» (2004),
- «Энэргія запаветаў» — з паэзіі Тараса Шаўчэнкі, Івана Франка, Лэсі Ўкраінкі. З украінскай паэзіі перакладаў таксама творы Ўладзімера Сасюры.
На вершы Васіля Жуковіча пішуць песьні такія вядомыя айчынныя кампазытары, як Эдуард Зарыцкі, Леанід Захлеўны, Уладзімер Буднік.[5] васіль Жуковіч — аўтар лібрэта оперы-казкі «Пра тое, што было» (1991, муз. Э. Казачкова).
З ініцыятывы ксяндза Ўладзіслава Завальнюка на словы Васіля Жуковіча ў супрацоўніцтве з кампазытарам Алена Атрашкевіч паўстаў арыгінальны музычна-рэлігійны праект «Сакрамэнтальная паэма».[6] Алена Атрашкевіч напісала музыку для яго твору Васіля Жуковіча, дзе паэт пераклаў на мову паэзіі сутнасьць і значэньне сямі сьвятых Сакрамантаў Каталіцкай Царквы: Хросту, Алеепамазаньня, Эўхарыстыі, Пакаяньня, Намашчэньня хворых, Сьвятарства і Шлюбу. Гэты арыгінальны музычны праект быў прэзэнтаваны ў менскім касьцёле Сьвятога Роха ў 2003 годзе. Выканаў яго хор «Голас душы» пад кіраўніцтвам дырыжора Тацяны Гажэўскай.
Сярод зборнікаў песьняў Васіля Жуковіча найбольш прыкметныя — «Дарога ля жыта» (1997), музыка беларускіх кампазытараў, «Сьпяваем разам» (2008), «Дарогамі вайны і перамогі» (2010).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads