Васіль Каваль
беларускі савецкі пісьменьнік, перакладнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́ль Кава́ль (сапр. Васіль Пятро́віч Кавалёў; 17 жніўня 1907, в. Сава, Горацкі павет, Магілёўская губэрня — 29 кастрычніка 1937) — беларускі пісьменьнік.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1925 навучаўся на агульнаадукацыйных курсах пры Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і восеньню паступіў у Магілеўскі пэдагагічны тэхнікум, тады ж быў прыняты ў літаб’яднаньне «Маладняк». Неўзабаве вярнуўся ў родную вёску. Пасьля навучаўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1926—1927, 1928-29), але кінуў вучобу і пайшоў на творчую працу. Пасьля другога расколу «Маладняка» ў 1928 абраны сябрам Цэнтральнага Бюро аб’яднаньня і ўведзены ў рэдакцыйную групу часопіса «Маладняк», дзе застаўся пасьля ўтварэньня БелАПП. У 1931 актыўны ўдзельнік Беларускага літаратурнага аб’яднаньня Чырвонай Арміі і Флёту. У 1932—34 служыў у войску, быў вайсковым журналістам газэты «Красноармейская правда» ў Смаленску. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1934. У 1936 рэпрэсаваны, асуджаны да найвышэйшай меры пакараньня.
3 чэрвеня 1937 году Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Сьпіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі зь бібліятэк грамадзкага карыстаньня, навучальных установаў і кнігагандлю». Паводле Загаду, «усе кнігі» Васіля Каваля прадугледжвалася «спальваць»[2]. 29 кастрычніка 1937 году расстраляны ў Менску ў ходзе масавага расстрэлу ў ізалятары КДБ БССР.
Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Remove ads
Творчасьць
У друку пачаў выступаць з 1925 году. Дэбютаваў вершамі і лірычнымі замалёўкамі. У раньніх апавяданьнях (зборнік «Як вясну гукалі», 1927) рамантычна-ўзьнёслая вобразнасьць, паэтычна-эмацыянальны арнамэнтальны стыль. Галоўныя тэмы твораў — адвечны побыт і праца беларускай вёскі (зборнікі «На загонах», 1928, «Крыніца», 1929). Пазбаўляючыся мэтафарычнасьці, фальклёрна-паэтычнай стылізацыі, ішоў да паглыбленага псыхалягізму, рэалістычнага адлюстраваньня рэчаіснасьці, канкрэтна-рэалістычнай лепкі характараў (апавяданьні «Шчасьце Сілівея Зязюлі», «Ноч на моры», аповесьць пра вайскоўцаў «Дзень палымнее», 1931—32). Для дзяцей напісаў аповесьці «Санька-сігналіст» (1934), «Сьледапыты» (1936).
На беларускую мову пераклаў паасобныя творы А. Чэхава, М. Горкага, Б. Лаўранёва, К. Станюковіча, І. Мікітэнкі, І. Лэ, М. Канапніцкай і інш.
Remove ads
Памяць
- Імем Васіля Каваля названы вуліцы ў Магілёве й вёсцы Сава.
- У бібліятэцы ў вёсцы Сава зроблены мэмарыяльны пакой, прысьвечаны жыцьцю й творчасьці Васіля Каваля.
- Памятны знак рэпрэсаванаму ў часы сталінскага тэрору пісьменьніку Васілю Кавалю адкрылі 30 кастрычніка 2019 году ў ягонай роднай вёсцы Сава. Ініцыявала мэмарыял вясковая грамадзкасьць, яе падтрымаў сельскі савет[3].
Бібліяграфія
|
Крытыка, рэцэнзіі
|
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads