Ведран Чорлука

харвацкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Ведран Чорлука
Remove ads

Ве́дран Чорлука (па-харвацку: Vedran Ćorluka; нар. 5 лютага 1986 году, Модран, СФРЮ) — былы харвацкі футбаліст, абаронца. На сёньня працуе памочнікам трэнэра ў нацыянальнай зборнай Харватыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Раньнія гады

Ведран Чорлука ў васьмігадовым узросьце ўступіў у шэрагі школы заграбскае «Дынама», дзе ў 2003 годзе атрымаў статус прафэсійнага футбаліста й увайшоў у склад асноўнай каманды. У 2004 годзе «Дынама» аддало Чорлуку на павышэньне вопыту ў арэнду «Інтэру» з Запрэшычу, там жа быў і ягоны партнэр па зборнай Лука Модрыч. За «Інтэр» ён правёў 27 матчаў і нават забіў 4 мячы, у тым сэзоне «Інтэр» заваяваў срэбра ў чэмпіянаце Харватыі. Пасьля такога пачатку кар’еры, ён без адмысловай працы замацаваўся ў складзе «Дынама», і ў першым жа сэзоне ўзяў першае месца ў чэмпіянаце, адыграўшы 31 матч і забіўшы тры мячы. Не замарудзіў сябе чакаць і выклік у асноўную зборную краіны, дзе ён дэбютаваў летам 2006 году. У наступным сэзоне 21-гадовы Ведран разам з клюбам стаў чэмпіёнам Харватыі, уладальнікам кубка й супэркубка краіны, адыграўшы 30 матчаў і забіўшы 4 мячы. Пасьля такіх падзеяў да Чорлукі пачалі прыглядацца замежныя клюбы.

«Манчэстэр Сіці»

У 2007 годзе, за 11,5 млн фунтаў стэрлінгаў Ведран быў падпісаны ангельскім клюбам «Манчэстэр Сіці». У «Сіці» ён заваяваў адразу ж месца ў аснове, у сэзоне 2007—2008 гадоў ён зьяўляўся ў 38 матчах. У пачатку наступнага сэзону, Ведран адыграўшы за гараджанаў 6 матчаў.

«Тотэнгэм Готспур»

У 2008 годзе Чорлука быў набыты «Тотэнгэмам Готспурам» за 12,5 млн фунтаў, дзе зноў узьяднаўся з Модрычам. У першым сэзоне за шпораў ён адгуляў 36 матчаў, і стаў фіналістам Кубка футбольнай лігі.

«Баер»

31 студзеня 2012 году Чорлука быў аддадзены ў паўгадавую арэнду ў левэркузэнскі «Баер-04»[4].

«Лякаматыў»

27 чэрвеня 2012 году Ведран падпісаў кантракт з маскоўскім «Лякаматывам» на 3 гады. Сума адчэпных першапачаткова складала 7 млн эўра, але пасьля перамоваў трансфэрны кошт Чорлукі атрымалася зьбіць да 5,5 млн эўра.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Ведран дэбютаваў у зборнай Харватыі 16 жніўня 2006 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Італіі ў італьянскім горадзе Ліворна. Футбаліст выйшаў на замену ў перапынку матчу замест Антэ Серыча й дапамог харватам атрымаць перамогу зь лікам 2:0.

Дасягненьні

«Дынама»:

«Лякаматыў»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads