Верагі
вёска ў Лагойскім сельсавеце Лагойскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Верагі́[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Верагі ўваходзяць ў склад Лагойскага сельсавету. Верагі ляжаць на адлегласьці 5 кілямэтраў на поўдзень ад Лагойску, на шашы М3.
Remove ads
Гісторыя
Вёска Верагі вядома з пачатку 20 ст. як засьценак у Лагойскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У той час у вёсцы быў усяго 1 двор і пражывала 15 жыхароў. У 1941 годзе на хутары 3 двары, 15 жыхароў. У 1969 г. у вёсцы 19 двароў, 77 жыхароў.
Насельніцтва
- 2010 год — 9 жыхароў
- 1 студзеня 2003 году — 9 двароў, 15 жыхароў
- 1999 год — 20 жыхароў
Інфраструктура
Вёска ў складзе сельскагаспадарчага прадпрыемства СК «Лагойскі» РДУП «Беларуснафта-Менскаблнафтапрадукт».
Інфармацыя для турыстаў
Каля вёскі Верагі знаходзіцца гарналыжны комплекс «Лагойск».
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads