Воланг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Воланг (Воленг) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Воланк (Wolank) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -вол- паходзіць ад стараверхненямецкага wola 'дастатак, шчаснасьць'[2], а аснова -ланг- (-лонг-, -ланк-) (імёны ліцьвінаў Лангін, Лонгвін, Лянгерд; германскія імёны Langin, Langewin, Langarda) — ад старагерманскага lung 'хуткі'[3] або гоцкага laggs, стараангельскага long 'доўгі'[4].
У 1637 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Tobias Wolertus[a], Regiomontanus Prussus[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Jerzy Wolangowius (Volangovuis, Vologovius) (1592 год)[8]; Symon Tadeusz Wolęgiewicz… Symon Wolęgiewicz… Józef Wolęgiewicz (27 жніўня 1760 году)[9]; Wołongiewicz (канец XIX ст.)[10].
Remove ads
Носьбіты
Валангевічы (Wołongiewicz) — прыгонныя з ваколіцаў Мерачу, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[11].
Валангевічы (Wołągiewicz, Wołongiewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[12].
Валангевіч (Wolongiewicz) і Валанговіч (Wolongowicz) — прозьвішчы, зафіксаваныя ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[13].
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads