Лянга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лянга (Ланга, Лянка, Ланка), Лянг (Ланг, Лянк, Ленг) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Ланга, Ланг або Ланка, пазьней Лянк, Ленг або Ленк (Lango, Lang, Lancho, Lanck, Leng, Lenk[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -ланг- (-лонг-, -ланк-) паходзіць ад старагерманскага lung 'хуткі'[3] або гоцкага laggs, стараангельскага long 'доўгі'[4][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Лангін, Лангвін (Лонгвін, Лугвен), Лянгерд, Воланг. Адзначаліся германскія імёны Langin, Langewin, Langarda (Longard), Wolank.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Lang (Lange)[6].

У Прусіі бытавалі імёны: Lange (1344 год), Lankut[7]. У 1548 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Engelhardus Lange, Brandenburgensis Prutenus, у 1591 годзе — Mathias Lange, Regiomontanus Borussus, у 1615 годзе — Joannes Lang, Borussus, у 1620 годзе — Andreas Lang, Regiomontanus Borussus, у 1620 годзе — Georgius Lange, Insulo-Marianus Borussus, у 1621 годзе — Adamus Lang, Hohensteinensis Borussus, у 1642 годзе — Henricus Lange, Regiomontanus Prussus[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ланко Тумашевичъ (1528 год)[9]; Богданъ тот Ланковичъ зъ жоною и з дочкою своею Олюхною (14 чэрвеня 1541 году)[10]; Lonko Chonkowycz… Lanko Izakowycz (1552—1555 гады)[11]; honestus Thobia Wasergraf et Brigita Gabriel Langowa civibus (XVI ст.)[12]; Siemion Łonkowicz… Uscian Łonkowicz… Jasko Łonkowicz… Siemion Łonkowicz… Illia Lonkowicz… Sciepan Lonkowicz (30 чэрвеня 1652 году)[13]; Andreas Lang (1683—1773 гады)[14]; od sławetnego p. Grzegorza Langa (1701 год)[15]; Casimirus Lengiewicz (23 кастрычніка 1705 году)[16]; Panu Langowi (30 жніўня 1712 году)[17]; Tadeusz Lango[18], Antoni Lang[19] (11 лютага 1784 году); Antoni Lango… Tadeusz Lango (7 лютага 1785 году[20], 9 лютага 1785 году[21], 10 лютага 1791 году[22]); Felicjan Lango (9 лютага 1785 году)[23]; Antoni Lank[24], Jan Lango[25] (6 лютага 1786 году); w Szczuczynie Lit. w. i. x. Lang — piar (13 сакавіка 1794 году)[26]; Józef Łongiewicz (1800 год)[27]; Emilia Łangiewicz (1907 год)[28][b].

Remove ads

Носьбіты

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Амсьціслаўшчыне адзначаўся шляхецкі род Ланкаў[35].

Лянгі гербу Грыф — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[36][37][38].

Ленгевічы або Лінгевічы (Lengiewicz, Lingiewicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[39].

Лянгевічы — літоўскі шляхецкі род[40].

Ланґі — літоўскі шляхецкі род[41].

Лянкі або Лянгі (Lank, Lang) гербу Праўдзіч[42] — шляхецкі род Рэчы Паспалітай з Ломжынскага павету[43].

На гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Ланкаўшчына, у гістарычнай ПрусііЛянк.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы -ланг- зь летувіскай мовы[5]
  2. Таксама:
    • Лянгайла, Ленгель (адзначалася германскае імя *Langilo паводле назвы мясцовасьці Lengelsche / Langelscheider[29], у Польшчы ў 1578 годзе адзначалася прозьвішча Longal[30]): Longajłowicz (1764 год)[31], Ленгель (Lengiel) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[32];
    • Лянгут: на тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Лянгут (Languth)[33]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads