Лянгерд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лянгерд (Лангерд, Лянгерт, Лангерт, Лянгірдзь) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Лянгарда або Лонгард (Langarda[1], Langardis[2][3], Langard[4], Longard) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -ланг- (-лонг-, -ланк-) (імёны ліцьвінаў Лангін, Лангвін, Воланг; германскія імёны Langin, Langwin, Wolank) паходзіць ад старагерманскага lung 'хуткі'[6] або гоцкага laggs, стараангельскага long 'доўгі'[7], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[8].
У ваколіцах Мэмэлю бытавала прозьвішча Lingardt[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Iakub Langiert (1764 год)[10]; Józef Lagierd[11], Józef Langierd[12] (9 лютага 1785 году).
Remove ads
Носьбіты
Лянгерды[13] (Langierd) гербу Задора — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[14].
Ланґерты (Ланґерды) — літоўскі шляхецкі род[15].
У XVI ст. існавала «сенажаць» Лянгірдзі (Лянгирди) у Жамойцкім старостве[16].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads