Вушача

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уша́ча, Вушача — рака ў Беларусі, левы прыток Дзьвіны. Цячэ ў Віцебскай вобласьці. Даўжыня 118 км. Плошча вадазбору 1150 км². Выдатак вады ў вусьці 8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...
Remove ads
Remove ads

Асноўныя прытокі

На рацэ

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца на вышыні 169,7 м над узроўнем мора ў Докшыцкім раёне, за 5 км на паўднёвы захад ад вёскі Пуцілкавічаў Ўшацкага раёну. Цячэ ў межах Вушацка-Лепельскага ўзвышша, у нізоўі Полацкай нізінай, праз азёры Мурагі, Тартак, Царкавішча, Замошша, Вялікае Існа і Варонічы. Вусьце насупраць вёскі Цюлькаў Полацкага раёну, разьмешчанай на правым беразе Дзьвіны.

Даліна да вёскі Пуцілкавічаў Ушацкага раёну невыразная, ніжэй трапэцападобная; шырыня яе да вусьця ракі Альзініцы да 1 км, ніжэй 300—400 м, месцамі звужаецца да 200 м. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,4—0,6 км, на асобных дзялянках да 1,5 км, ніжэй за ўток ракі Альзініцы звужаецца да 30—50 м. Рэчышча моцназьвілістае, у верхняй плыні шырынёй 3—10 м, ніжэй за возера Вялікае Існа 30—40 м.

Разводзьдзе пачынаецца ў канцы 2-й дэкады сакавіка і доўжыцца да канца траўня, сярэдняя працягласьць каля 60 дзён. Сярэдняе перавышэньне найвышэйшага ўзроўню над межаньню да 1,5 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у пачатку красавіка[1].

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads