Высоцак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Высоцак (укр. Висоцьк) — вёска ва Ўкраіне, на рацэ Гарыні. Цэнтар сельскай рады Дубровіцкага раёну Ровенскай вобласьці. Насельніцтва на 2022 год — каля 1700 чалавек. Знаходзіцца за 21 км на поўнач ад Дубровіцы.
Высоцак — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Remove ads
Назва
Тапонім Высоцак, відаць, утварыўся ад назвы гары, насыпанай тут у старажытнасьці.
Гісторыя
Раньнія часы
Першы пісьмовы ўспамін пра Высоцак датуецца 1005 годам, калі ён знаходзіўся ў валоданьні дубровіцкіх князёў. У Кіеўска-Пячэрскім патэрыку рэдакцыі Ёсіфа Трызны значыцца:
![]() |
…третіе богомоліе епископию постави(хъ) и придахъ к ней городиъ съ погостиъ в послушаніе и священне и благословенне держати себъ въ туровской епископіи : Пинскъ,.. Дубровица, Виъсочко… и поставихъ перваго епископа Фъому… | ![]() |
Вялікае Княства Літоўскае

У 1340-я гады Высоцак далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ён увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Гальшанскіх, Саламярэцкіх, Кашоўскіх, Гедройцаў і іншых.
У 1593 і 1613 гадох Высоцак спустошылі казацкія загоны Налівайкі. У 1639 годзе Ян Уладзіслаў Саламярэцкі разам з маці фундаваў у ім царкву. У гэты час Высоцак быў цэнтрам ключа, тут існаваў замак. У 1654 годзе мястэчка зруйнавалі татары. З 1668 году Высоцак знаходзіўся ў валоданьні Пінскага езуіцкага калегіюму. За езуітамі мястэчка ўпарадкавалі, а побач з замкам узьвялі касьцёл. Паводле люстрацыі 20 студзеня 1774 году, тут было 83 будынкі, аточаны ровам замак, касьцёл і царква з званіцай.
Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Высоцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Менскай губэрні. У 1805 годзе разам з колішнім Дубровіцкім графствам мястэчка перавялі ў склад Ровенскага павету Валынскай губэрні. На 1845 год у Высоцку было 90 двароў, на 1891 год — 187, на 1907 год — 234, на 1912 год — 344 (разам зь вёскай Рэчыцай).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Высоцак занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
20 лістапада 1917 году абвяшчалася Ўкраінская Народная Рэспубліка з прэтэнзіяй на Высоцак. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, сьпярша ў Сарненскім, а з 1 студзеня 1923 году — у Столінскім павеце Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Высоцак у склад УССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XVIII стагодзьдзе: 1774 год — 265 чал., зь іх 7 юдэяў
- XIX стагодзьдзе: 1850 год — 234 чал. (130 муж. і 104 жан.); 1891 год — 1482 чал., зь іх сялянаў 620 муж. і 596 жан., вайскоўцаў 129 муж. і 137 жан.; 1895 год — 1815 чал., зь іх 1702 праваслаўныя, 13 каталікоў, да 100 пратэстантаў[1]
- XX стагодзьдзе: 1907 год — 2038 чал., зь іх мяшчанаў 21 муж. і 29 жан., сялянаў 951 муж. і 940 жан., вайскоўцаў 48 муж. і 49 жан.; 1912 год — 2776 чал. (разам зь вёскай Рэчыцай)
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 2235 чал.
Адукацыя
У Высоцку працуе дашкольная ўстанова, сярэдняя і музычная школы.
Культура
Дзеюць бібліятэка, дом культуры.
Турыстычная інфармацыя

Інфрастуктура
У Высоцку дзее народны музэй гісторыі мястэчка
Страчаная спадчына
- Замак (XVI ст.)
- Касьцёл (XVII ст.)
- Сынагога
- Сядзіба (XVIII ст.)
- Царква (XVII ст.; Сьвяты Пасад)
Асобы
- Уладзімер Касьцюк (нар. 1955) — доктар вэтэрынарных навук, прафэсар
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads