Дубровіца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дубровіца (укр. Дубровиця) — места ва Ўкраіне, на рацэ Гарыні. Адміністрацыйны цэнтар Дубровіцкага раёну Ровенскай вобласьці. Насельніцтва на 2022 год — 9343 чалавек. Знаходзіцца за 126 км на поўнач ад Роўна, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамбровіца (лінія Сарны — Лунінец).
Дубровіца — места гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), колішняя сталіца ўдзельнага княства і графства, побач зь местам праходзіць паўднёвая мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, а таксама сядзіба Плятэраў у Варобіне (клясыцызм, XVIII ст.). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся калегіюм піяраў, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваны расейскімі ўладамі.
Remove ads
Назва
Тапонім Дубровіца, відаць, утварыўся ад асновы «дуброва» ('дубовы лес')[1]. Таксама сустракаецца варыянт Дубравіца[2].
Гісторыя
Раньнія часы
Першы пісьмовы ўспамін пра Дубровіцу як горад Тураўскага княства датуецца 1005 годам. У 2-й палове XII ст. паселішча стала сталіцай удзельнага княства.
Вялікае Княства Літоўскае
У 1340-я гады Дубровіца далучылася да Вялікага Княства Літоўскага[3]. У XV ст. яна перайшла ў валоданьне Дубровіцкіх-Гальшанскіх. У XVI ст. Дубровіца ўвайшла ў склад Троцкага ваяводзтва, тут збудавалі касьцёл. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва[4]. У гэты ж час яно стала сталіцай графства.
У 1571 годзе ў якасьці пасагу Дубровіцу атрымаў А. Курбскі[3]. У 1695 годзе Ян Дольскі фундаваў тут калегіюм піяраў. З XVIII ст. места знаходзілася ў валоданьні Плятэраў.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дубровіца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1795 годзе яе разам з усёй воласьцю (колішнім графствам) адарвалі ад астатняй Берасьцейшчыны і перавялі ў склад Валынскай губэрні. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія ўлады ліквідавалі тутэйшы калегіюм піяраў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дубровіцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
- Старая графіка Дубровіцы
- Касьцёл і калегіюм піяраў. Н. Орда, 1870 г.
- Літаграфія з малюнка Н. Орды
- Палац Плятэраў у Варобіне. Н. Орда, 1870 г.
- Каляровая вэрсія малюнка Н. Орды
Найноўшы час
20 лістапада 1917 году абвяшчалася Ўкраінская Народная Рэспубліка з прэтэнзіяй на Дубровіцу. У 1918—1919 гадох тут з падбухторваньня эсэраў і бальшавікоў выбухнула Палескае паўстаньне, у выніку якога разрабавалі палац графаў Плятэраў. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году места ўвайшло ў склад міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Дубровіцу ў склад УССР, дзе з 1940 году яна стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 1 ліпеня 1941 да 10 студзеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 30 ліпеня 1997 году меская рада зацьвердзіла сучасныя герб і сьцяг Дубровіцы.
- Места на старых здымках
- Вуліца і касьцёл
- Касьцёл
- Касьцёл, інтэр’ер
- Касьцёл, інтэр’ер
- Царква
- Вуліца
- Сядзіба Плятэраў
- Сядзіба Плятэраў
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Адукацыя
У Дубровіцы працуюць 3 дашкольныя ўстановы, 3 сярэднія школы і прафэсійны ліцэй.
Культура
Дзеюць 2 бібліятэкі, дом культуры і кінатэатар.
Спорт
У месьце ёсьць стадыён «Гарынь», 4 футбольныя клюбы.
Забудова
Вуліцы і пляцы
З урбананімічнай спадчыны Дубровіцы да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Варобінская, Гарынская, Макараўская і Прырэчная.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, завод перапрацоўкі лёну.
Турыстычная інфармацыя
Інфраструктура
Дзее Дубровіцкі гістарычна-этнаграфічны музэй.
Славутасьці
- Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1695—1701)
- Сядзіба Плятэраў (XVIII ст.)
- Царква Раства Багародзіцы (1862)
- Царква Сьвятога Мікалая (1872)
Страчаная спадчына
- Калегію піяраў (1695—1701)
Галерэя
- Краявіды Дубровіцы
- Касьцёл
- Мікольская царква
- Краязнаўчы музэй
- Помнік Анастасіі Заслаўскай (з Гальшанскіх)
Асобы
- Мікола Аляксеевец (нар. 1941) — украінскі гісторык і пэдагог
- Анастасія Заслаўская (з Гальшанскіх; ?—1561) — рэлігійная і культурная дзяячка часоў Вялікага Княства Літоўскага
- Мікола Ляховіч (нар. 1976 — украінскі грамадзкі дзяяч, палітычны вязень
- Фёдар Пірышка (1898—1991) — беларускі партыйны дзяяч, мэмуарыст
- Жорж Шарпак (нар. 1924) — францускі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1992)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads