Вэгер

прозьвішча (Wacker) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вэгер, Вегер, Вакар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Вагер, Вакар або Вакара, пазьней Вакер, Вакара і Вэгер (Wagher, Wacar[1], Vaccarus[2], Wacaro[3], Wacker[4], Wachari, Wacaro, Weger) — імя германскага паходжаньня[5][6]. Іменная аснова вак- паходзіць ад гоцкага wakan 'пільны'[7], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[8], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[9], германскага heru 'меч'[10].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Weger[11].

У Прусіі бытавалі імёны: Wage[a], Vagala, Wagant (1348 год)[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Петр Векгер (1538 год)[13]; Szyman Wokor (1558 год)[14]; Ивашко Василевич Вакоров, мещанин Могилевский (12 версьня 1579 году)[15]; доброволное сознанье, урядовне чиненое перед нами Ивашка Вакоревича (21—22 верасьня 1579 году)[16]; Федко Вакоревичь (28—29 лістапада 1579 году)[17]; Ивану Вакару (26 сакавіка 1580 году)[18]; войтовства Векгеров (26 кастрычніка 1650 году)[19]; Anna Wakar (1702 год)[20]; Anna Wegierowa (XVIII ст.)[21][b].

Remove ads

Носьбіты

Вакары гербу Корвін — літоўскі шляхецкі род[23].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Вагарышкі (Вагаришки) ва Ўпіцкім павеце[24].

У 1579 годзе ўпаміналася зямля Вегерышкі або Вегеры ў Жамойцкім старостве[25].

На 1904 год існавала сядзіба Вакарава (Вакарова) у Смаленскім павеце Смаленскай губэрні[26].

На гістарычнай Віцебшчыне існуе вёска Вакары, на гістарычнай Упіччыне — Вагарышкі, у былым Жамойцкім старостве — Вэгеры.

Remove ads

Заўвагі

  1. Адзначалася старажытнае германскае імя Waga[5]
  2. Таксама:
    • Вегела: Wiegełowicz (1602—1604 гады)[22]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads