Вяпры

былая вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вяпры́[1] — былая вёска ў Беларусі, каля ракі Жалоні. Уваходзіла ў склад Вербавіцкага сельсавету Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай

Найраней паселішча згаданае 8 кастрычніка 1577 году[a] ў запісе Юрыя Апанасавіча Фурса, пінскага земскага судзьдзі, жонцы Марыне Юр'еўне з Тышкевічаў, у якой пазычыў 4000 коп літоўскіх грошаў, усіх сваіх добраў, сярод якіх у Кіеўскім павеце — Вуглы і Вяпры[b][3].

10 жніўня 1624 году, на заяву архімандрыта кіева-пячэрскага Елісея Плетэніцкага і капітулы, складзены судовы дэкрэт аб наезьдзе падданых з Жарновічаў пана Мікалая Стэцкага, войта кіеўскага, на манастырскія Вяпры і ўчыненьне там розных гвалтаў[4].

Згодна з падатковым рэестрам 1628 году, з 3 дымоў вёскі Вяпры архімандрыта Пятра Магілы і капітулы Кіева-Пячэрскага манастыра скарб мусіў атрымаць па 3 злотыя, з 2 убогіх халуп па 12 грошаў[5].

10 траўня 1682 году, кароль Ян Сабескі, зважаючы на страту Кіева ў войнах з Расеяй, дзеля чаго добры Кіева-Пячэрскага манастыра пазбавіліся гаспадароў, падараваў іх адміністратару Кіеўскай мітраполіі япіскапу львоўскаму і галіцкаму Іосіфу Шумлянскаму. Надалей яны пазначаліся, як прыналежныя манастыру, хіба намінальна. У пераліку сёлаў япіскапа, складзеным у ліпені т. г., названыя Вяпры, але зь неверагодна вялікай колькасьцю двароў — ажно 40[c][6]. У 1683 годзе, калі добрамі Кіеўскай мітраполіі і Пячэрскай архімандрыі кіраваў чашнік падольскі Самуіл Шумлянскі, брат япіскапа, з 2 дымоў у Вяпрах Пячэрскага манастыра выплачваўся 1 злоты[7].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

На 1909 год у Вяпрах было 70 двары, а ў іх — 592 жыхары[8].

Найноўшы час

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Вяпры занялі войскі Нямецкай імпэрыі. 9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай і 25 сакавіка Трэцяй Устаўной граматай на ўсіх тэрыторыях расьсяленьня беларусаў была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка. Рэгіён Палесься ад Берасьця да Гомля стаў прадметам перамоваў БНР і УНР[9]. Тым часам Вяпры ў складзе Дзёрнавіцкай воласьці Рэчыцкага павету былі ўлучаныя ў часова створаную 15 чэрвеня Палескую губэрню з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзеяла «варта Ўкраінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[10].

Remove ads

Заўвагі

  1. Не з XVII ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2]
  2. Абодва сяла набыў па першай жонцы Замарэнкавай.
  3. Нават, калі б вялося пра колькасьць падданых, а не двароў, для таго часу ўсяроўна зашмат.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads