Віктар Галаванаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Рыго́равіч Галава́наў (нарадзіўся ў 1952, Барысаў) — беларускі дзяржаўны дзяяч.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1952 г. у г. Барысаў Менскай вобласьці.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Менскую вышэйшую партыйную школу. Кандыдат юрыдычных навук. Паводле спэцыяльнасьці юрыст, палітоляг.
Пасьля сканчэньня БДУ ў 1979 г. — сябар Магілёўскай абласной калегіі адвакатаў. Займаў шэраг кіроўных пастоў на партыйна-гаспадарчай працы: быў інструктарам гаркаму, абкаму КПБ у Бабруйску і Магілёве, начальнікам аддзелу юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму, інструктарам аддзелу ЦК КПБ, намесьнікам начальніка кіраваньня Міністэрства юстыцыі Беларусі, намесьнікам старшыні Белдзяржпатэнту, начальнікам аддзелу кадраў АКБ «Беларусбанк».
Remove ads
Кар’ера
У 1969—1971 працаваў сьлесарам на Бабруйскім дасьведчана-мэханічным заводзе, у 1971—1973 служыў у войску.
У 1979 — сябар Магілёўскае абласное калегіі адвакатаў.
У 1980—1987 — інструктар гаркаму, абкаму КПБ у Бабруйску і Магілёве.
У 1987—1988 — начальнік аддзелу юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму.
У 1988—1992 — інструктар дзяржаўна-прававога аддзелу ЦК КПБ, намесьнік начальніка кіраваньня Міністэрства юстыцыі Беларусі.
У 1992—1995 — намесьнік старшыні Белдзяржпатэнту, начальнік аддзелу кадраў АКБ «Беларусбанк».
У 1995—1996 — сябар Менскае гарадзкое калегіі адвакатаў.
У 1996—1999 — намесьнік, у 1999 — 28 верасьня 2000 — першы намесьнік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
11 верасьня 2000 прызначаны начальнікам галоўнага дзяржаўна-прававога кіраваньня Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (вакантную пасьля адстаўкі Аляксандра Пласкавіцкага).
28 верасьня 2000 рашэньнем Рады міністраў Беларусі вызвалены ад пасады першага намесьніка міністра юстыцыі з фармулёўкай «у сувязі з пераходам на іншую працу».
1 кастрычніка 2001 указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 558 прызначаны міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь (на месца Генадзя Варанцова). Адстаўлены быў 4 кастрычніка 2011 году[1].
Remove ads
Удзел у палітычных рэпрэсіях
Паводле рапарту, які падрыхтаваў польскі фонд «Свабода і дэмакратыя», Віктар Галаванаў у часе, калі быў міністрам юстыцыі, кіраваў шматлікімі судовымі перасьледамі супраць дэмакратычных дзеячоў, а таксама адказны за адміністрацыйныя рэпрэсіі супраць Саюза палякаў на Беларусі[2].
Санкцыі
19 чэрвеня 2006 году Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] пашырыла сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў за кошт шэрагу беларускіх службоўцаў, у тым ліку Галаванава[3][4]. Таксама Галаванава ўнесьлі ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[5].
Узнагароды
Узнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі» (2006)[6].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads