Алег Сьліжэўскі

беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Алег Сьліжэўскі
Remove ads

Але́г Леані́давіч Сьліжэ́ўскі (нар. 16 верасьня 1972, Горадня, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь. Пяты міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2011—2021), сябар Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь (з 2007 году). Фігурант санкцыйных сьпісаў ЭЗ, ЗША, шэрагу іншых краінаў.

Хуткія факты 5-ы міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1990—1992 гадах служыў ва Ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасьць пачаў на гарадзенскім заводзе «Радыёпрыбор». Са сьнежня 1996 году да сакавіка 1999 году — судовы выканаўца суду Кастрычніцкага раёну Горадні. У 1998 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы па спэцыяльнасьці «Правазнаўства». Ад сакавіка 1999 году да лістапада 2002 году — галоўны спэцыяліст, затым намесьнік начальніка аддзелу арганізацыйнага забесьпячэньня дзейнасьці судоў управы юстыцыі Гарадзенскага абласнога выканкаму. У 1999 годзе скончыў магістратуру Гарадзенскага ўнівэрсытэту. Ад лістапада 2002 году да верасьня 2010 году — начальнік аддзелу палітычных партыяў і прафсаюзаў кіраўніцтва грамадзкіх аб’яднаньняў, затым начальнік кіраўніцтва грамадзкіх аб’яднаньняў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 2005 годзе скончыў асьпірантуру Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Ад 2007 году — сябар Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь. Ад 3 верасьня 2010 году да 13 сьнежня 2011 году — старшыня Рэспубліканскага працоўнага арбітражу[1].

13 сьнежня 2011 году прызначаны пятым міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраваньне»[2]. 1 сьнежня 2017 году на прапанову міністра Сьліжэўскага скасавалі абавязковае выкарыстаньне пячаткі суб’ектамі гаспадараньня[3].

18 кастрычніка 2021 году новым міністрам юстыцыі прызначаны Сяргей Хаменка[4].

Remove ads

Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаў

Сьліжэўскі неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка Чорнага сьпісу Эўразьвязу: пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году[5] як кіраўнік аддзелу грамадзскіх арганізацыяў, партыяў і няўрадавых арганізацыяў Міністэрства юстыцыі, прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году як кіраўнік аддзелу грамадзкіх арганізацыяў, партыяў і няўрадавых арганізацыяў Міністэрства юстыцыі й чалец ЦВК[6].

Згодна з рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] ад 15 кастрычніка 2012 году, у якасьці міністра юстыцыі, чальца Цэнтральнай выбарчай камісіі і былога кіраўніка аддзелу грамадзскіх арганізацыяў і палітычных партыяў Міністэрства юстыцыі чыноўнік адказваў за парушэньні міжнародных выбарчых стандартаў[7][8]. На сваёй пасадзе ў Міністэрстве юстыцыі й згодна з кантролем, які ён ажыцьцяўляе над судоваю сыстэмаю, Сьліжэўскі прымаў актыўны ўдзел у рэпрэсіях супраць грамадзянскай супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі(be) шляхам адмовы ў рэгістрацыі недзяржаўных арганізацыяў і палітычных партыяў, што ў многіх выпадках прыводзіла да іх ліквідацыі[8]. Эўрапейскія санкцыі былі зьнятыя 15 лютага 2016 году[9].

31 жніўня 2020 году Сьліжэўскі быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў[10]. Восеньню 2020 году Сьліжэўскага як чальца ЦВК зноўку ўключылі ў Чорны сьпіс Эўразьвязу (за парушэньне выбарчага працэсу, невыкананьне асноўных міжнародных стандартаў справядлівасьці й празрыстасьці, фальсыфікацыю вынікаў выбараў[11]), а таксама ў санкцыйныя сьпісы Канады[12], Вялікабрытаніі[13], Швайцарыі[14][15]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[16].

Таксама Сьліжэўскі па выніках «прынцыпова недэмакратычных», паводле ЗША, прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году зь лютага 2007 году знаходзіцца ў сьпісе спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за дзеяньні, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы й інстытуты[17][18].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads