Канстанцін Сіманаў

савецкі пісьменьнік, драматург, паэт, грамадзкі дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Канстанцін Сіманаў
Remove ads

Канстанці́н Сі́манаў (28 лістапада [ст. ст. 15 лістапада] 1915; цяпер Санкт-Пецярбург, Расея —1979; Масква, цяпер Расея) — савецкі пісьменьнік, грамадзкі дзяяч. Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Ляўрэат Ленінскай (1974) і шасьці Сталінскіх прэміяў (1942, 1943, 1946, 1947, 1949, 1950). Намесьнік генэральнага сакратара СП СССР. Чалец ВКП (б) з 1942 году. У Магілёве яго імём названа вуліца.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Імя пры нараджэньні ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сям’і расейскага генэрал-маёра Міхаіла Сіманава і княжны Аляксандры Абаленскай. Бацька зьнік бязь вестак на Першай сусьветнай вайне. У 1919 г. пераехаў разам з маці ў Разань (Расейская СФСР), дзе тая выйшла замуж за Аляксандра Іванішава, які быў выкладнікам тактыкі ў вайсковай вучэльні. У 1929 г. у Саратаве, пасьля сканчэньня 7 клясаў, паступіў у школу фабрычна-завадзкога вучнёўства(ru) (ШФЗВ), дзе працаваў токарам мэталу. У 1931 г. пераехаў з маці і айчымам у Маскву, дзе скончыў ШФЗВ дакладнай мэханікі і ўладкаваўся на завод да 1935 году. У 1933 г. паступіў у толькі заснаваны Вечаровы працоўны літаратурны ўнівэрсытэт (Масква), які скончыў у 1938 годзе. У 1935 г. уступіў у Саюз пісьменьнікаў СССР, створаны ў 1934 годзе, выдаў паэму «Павал Чорны» і паступіў на асьпірантуру ў Маскоўскі інстытут філязофіі, літаратуры і гісторыі(ru) (МІФЛГ). У 1939 г. зьехаў ваенным карэспандэнтам для асьвятленьня памежных баёў на рацэ Халха(mn) супраць японскага войска. У выніку сышоў з асьпірантуры. Адначасна ўзяў псэўданім Канстанцін Сіманаў, бо не вымаўляў «р» і цьвёрдага «л» у сваім імя Кірыл. У 1940 г. напісаў першую п’есу «Гісторыя аднаго каханьня» і паступіў на курсы ваенных карэспандэнтаў пры Вайскова-палітычнай акадэміі імя Ўладзімера Леніна(ru) (Масква), якія скончыў 15 чэрвеня 1941 году. Пасьля нямецкага ўварваньня 22 чэрвеня працаваў у франтавой газэце «Баявы сьцяг». З пачатку жніўня карэспандэнт газэты Народнага камісарыяту абароны СССР «Чырвоная зорка»(ru) пры абароне Адэсы(uk). 3 траўня 1942 г. загадам Ваеннага савету Заходняга фронту № 482 атрымаў ордэн Чырвонага Сьцяга. У 1943 г. займеў званьне падпалкоўніка.

У 1946—1950 і 1954—1958 гг. — галоўны рэдактар часопіса Саюза пісьменьнікаў СССР «Новы сьвет»(ru) (Масква). У 1950—1953 гг. — галоўны рэдактар «Літаратурнай газэты»(ru) Саюза пісьменьнікаў СССР. У 1946—1959 і 1967—1979 гг. — сакратар Саюза пісьменьнікаў СССР. Адначасна ў 1946—1954 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 2—3-га скліканьняў. У 1955 г. дэпутат ВС СССР 4-га скліканьня ад Ішымбайскай выбарчай акругі № 724 (Башкірская АССР). У 1956—1961 і 1976—1979 гг. — сябра Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС. Памёр ад раку. Паводле завяшчаньня прах разьвеялі над Буйніцкім полем (Магілёўскі раён, Беларусь), бітве на якім прысьцявіў частку рамана «Жывыя і мёртвыя».

Remove ads

Перакладзеныя творы

23 сьнежня 2015 г. Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт правёў Міжнародныя Сіманаўскія чытаньні з удзелам прадстаўнікоў 5 краінаў. На конкурсе з удзелам звыш 500 аўтараў 3-е месца заняла паэтка Натальля Ніканчук (псэўд. Лія Родная) зь беларускім перакладам верша «Чакай мяне»[1]:

Чакай мяне, і я вярнуся.
Ты толькі моцна ў гэта вер.
Чакай, калі дажджы цярушаць,
І слота лезе за каўнер.
Чакай зімоваю парою
І ў летні час не забывай.
Чакай, калі ўжо з нудою
Другіх хаваюць, не зважай.
Калі не прыйдзе ліст ізноўку,
Ты не сьпяшайся спапяляць
Каханьне нашае, сяброўка,
Павінна ты мяне чакаць.

Чакай мяне, і я вярнуся.
Ты не жадай дабра таму,
Хто кажа, лепей быць у скрусе,
Не абыграць ушчэнт вайну.
Няхай павераць сын і маці,
Што ўсё дарма няма мяне.
А ты ў сваёй спусьцелай хаце
Не ладзь мне помнік на сьцяне.
Няхай сябрам дакучна стане
Сядзець, чакаючы, пляваць:
Мая душа ў нябыт ня кане,
Пакуль ты будзеш ушчуваць.

Чакай мяне, і я вярнуся.
Няхай усім вятрам назло.
Так будзе, я табе клянуся,
Хоць па-другому быць магло.
Ім не паняць, хто не ў чаканьні.
Тым, хто даўно сьпусьціў свой сьцяг,
Што там, сярод тугі адчаю,
Ты мне прысуджвала працяг.
Як я тады застаўся цэлы,
Мы будзем ведаць толькі ўдвох.
Адна ты так чакаць умела,
Тваё чаканьне – абярог.

Remove ads

Літаратура

  • Хромчанка, К. Р. Сіманаў Канстанцін (Кірыла) Міхайлавіч // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 382.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads