Віталь Дрожжа

дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Віта́ль Алякса́ндравіч Дро́жжа (нар. 1978, Карэлічы, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты 5-ы міністар лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт ...

5-ы міністар лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (з 5 красавіка 2018 году).

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 2000 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт. Пачаў працаваць работнікам Лагойскай лясной гаспадаркі (Менская вобласьць). У 2000—2001 гадах служыў у органах унутраных справаў. У 2001—2006 гадах — лясьнічы Чырвона-Швабскага лясьніцтва Лагойскага лясгасу. У 2006—2008 гадах — галоўны інспэктар аддзелу кантрольна-рэвізійнай працы і дзяржаўнага кантролю за лесам Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. З 2008 па 2013 год кіраваў Бабруйскім лясгасам (Магілёўская вобласьць). у 2011 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. З 2013 году да 5 красавіка 2018 году займаў пасаду кіраўніка Нацыянальны парку «Браслаўскія азёры»[1].

Міністар лясной гаспадаркі

5 красавіка 2018 году прызначаны 5-м міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. 11 красавіка 2018 году беларускі міністар Віталь Дрожжа і кіраўнік прадстаўніцтва Сусьветнага банку ў Беларусі Алекс Крэмэр падпісалі Пагадненьне аб вылучэньні дадатковай пазыкі 12 млн эўра на будаўніцтва лесанасеннай гаспадаркі для вырошчваньня сеянцаў з закрытым карэньнем і закупку пасадачнага абсталяваньня для больш як 90 лясных гаспадарак Беларусі[2]. 17 красавіка ў этэры тэлеканала «АНТ» міністар Віталь Дрожжа паведаміў пра пачатак распрацоўкі электроннага ўліку драўніны[3]. 26 кастрычніка 2018 году міністар Дрожжа адчыніў у Глыбоцкім раёне (Віцебская вобласьць) 2-ю ў Беларусі цяплічную гаспадарку для вырошчваньня 2,4 млн сеянцаў эўрапейскай елкі штогод. Абслугоўваньне гаспадаркі вымагала 10 супрацоўнікаў. Магутнасьці ставала для патрэбаў лясных гаспадарак Віцебскай вобласьці. Сеянцы былі з палепшанымі генэтычнымі ўласьцівасьцямі[4].

На 28 лістапада 2018 году Адзіную дзяржаўную аўтаматызаваную інфармацыйную сыстэму (АДАІС) ўліку драўніны і гандлю ёй увялі на 3 лясных гаспадарках — Гарадзенскай, Дарагічынскай (Берасьцейская вобласьць) і Вузьдзенскай (Менская вобласьць). Першасную пастаноўку на ўлік ажыцьцяўлялі на прамежкавым лесапрамысловым складзе, дзе пазначалі штабелі створаных вырабаў па гатунках[5].

Арышт і суд

Віталя Дрожжу затрымалі 16 красавіка 2022-га. 5 траўня 2022 году ён быў вызвалены ад пасады Міністра лясной гаспадаркі ў сувязі з учыненьнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе[6].

Дрожжу абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 430 (атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры) у тым, што ён не пазьней за 30 чэрвеня 2020 году дамовіўся з заснавальнікам і дырэктарам кампаніі зь Нямеччыны аб атрыманьні грошай за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у яго кампэтэнцыю. Размова ідзе аб набыцьці ў інвэстара сушыльных комплексаў, поўнай і своечасовай аплаце за іх. Суму хабарадаўца вызначыў самастойна, а Дрожжа пагадзіўся.

12 студзеня 2023 году Дрожжу асудзіліна 7,5 год калёніі строга рэжыму, але 1 год скасавалі па амністыі. На судзе Дрожжа прызнаў віну ў атрыманьні 30 тысяч даляраў хабару[7].

У верасьні 2023 году зьявілася інфармацыя, што Віталь Дрожжа выйшаў на волю. Неўзабаве стала вядома, што ён узначаліў лесапаляўнічую гаспадарку «Выганаўскае» ў Белавескай пушчы[8].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads