Віталь Трубіла
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віталь Трубіла (нар. 7 студзеня 1985 году, Берасьце) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. У 2011—2014 гадах правёў 16 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Выхаванец берасьцейскага футболу. У 2006—2012 гадах гуляў у Чэхіі. У жніўні 2012 году вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт зь менскім «Дынама». У менскім клюбе пачаў выступаць на пазыцыі левага абаронцы. Зьяўляўся на полі нерэгулярна, бо шмат часу прапускаў праз траўмы, а таксама прайграў канкурэнцыю за месца ў асноўным складзе Дзьмітру Молашу. У выніку па заканчэньні сэзону 2013 году пакінуў менскі клюб.
У студзені 2014 году падпісаў кантракт з «Гомлем»[3]. Спачатку гуляў на пазыцыі левага абаронцы, але хутка страціў месца ў асноўным складзе. Пазьней, у жніўні 2014 году, быў выстаўлены гомельскім клюбам на трансфэр[4] і перастаў зьяўляцца нават на лаўцы запасных. У сьнежні 2014 году кантракт з «Гомлем» быў скасаваны[5].
У студзені 2015 году некаторы час трэнаваўся зь берасьцейскім «Дынама»[6]. Пазьней прыбыў на прагляд у саратаўскі «Сокал», зь якім у лютым 2015 году падпісаў кантракт[7]. У складзе «Сокала» стаў гульцом асноўнага складу, у 12 матчах зрабіў тры галявыя перадачы[8]. Па заканчэньні сэзону, аднак, не атрымаў прапановы аб падаўжэньні кантракту.
6 ліпеня 2015 году было абвешчана аб пераходзе Трубілы ў салігорскі «Шахцёр»[9]. Аднак Віталь спачатку заставаўся на лаўцы запасных і толькі з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе на пазыцыі левага абаронцы. У студзені 2016 году падпісаў кантракт з футбольным клюбам «Менск»[10]. У складзе «Менску» замацаваўся ў якасьці асноўнага левага абаронцы. У студзені 2017 году падоўжыў пагадненьне з сталічным клюбам яшчэ на год[11]. У сэзоне 2017 году працягваў выступаць у асноўным складзе менчукоў, толькі ў траўні і з кастрычніка не гуляў праз траўмы. У сьнежні 2017 году пакінуў сталічны клюб[12].
У лютым—сакавіку 2018 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Крумкачамі», аднак пасьля ўзьнікненьня ў клюба цяжкасьцяў з атрыманьнем ліцэнзіі на ўдзел у Найвышэйшай лізе ў сакавіку 2018 году далучыўся да «Слуцку», зь якім неўзабаве падпісаў кантракт[13]. Сэзон 2018 году пачынаў на лаўцы запасных, а з траўня замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2018 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[14]. У сэзоне 2019 году заставаўся гульцом асноўнага складу, толькі ў красавіку і траўні не гуляў з-за траўмы. У сьнежні 2019 году падпісаў новае пагадненьне з клюбам[15]. У сэзоне 2020 году зьяўляўся на полі нерэгулярна. У сьнежні 2020 году пакінуў «Слуцак»[16] і неўзабаве абвесьціў аб завяршэньні кар’еры[17].
Міжнародная
У студзені 2005 году выступаў за зборную Беларусі (да 20 гадоў) на турніры ў Досе, але больш да моладзевай каманды не прыцягваўся. У 2011 годзе дэбютаваў за нацыянальную зборную. Галоўны трэнэр Георгі Кандрацьеў пачаў стала выклікаць Трубілу ў зборную, нават не зважаючы на тое што ён ня мог замацавацца ў асноўным складзе менскага «Дынама».
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads