Гайда (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гайда (Гейда) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гайда або Гейда (Haido, Heido) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гайд- (-гейд-, -эйд-) паходзіць ад гоцкага haidus 'від, вобраз'[2] або haithi 'поле'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Гайдэла (Гайдэль), Эйтвід, Эйтгін, Гейдмант, Эйдрыг (Эйдрык), Вільгейда. Адзначаліся германскія імёны Heidilo (Heidel), Heidvid, Heitgin, Heidmundus, Eidrich (Heitrig, Heidericus), Williheid (Wilhaidis).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Hejd (Hajda, Hejda), Hejder, Heidlauf, Heidricus, Adilheida (Adilheidis)[4].

У Прусіі бытавалі імёны Eytmunt / Heydemunt[a] (1360[6] і 1404[7] гады), Eytwyde[b] (1401 год)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Zophia Casimiri Hayda (27 красавіка 1708 году)[9][c].

Remove ads

Носьбіты

  • Сьцяпан, Самуэль, Яська і Міхаіл Гайды — жыхары вёскі Верху (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1730 годзе[12]
  • Грышка, Сьцяпан, Ямеля, Самусь, Волах, Міхаіл, Марк, Іван, Ян і Якуб Гайды — жыхары вёскі Даўжанаў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1730 годзе[13]
  • Якім Гайда — жыхар мястэчка Касьцюковічаў, які ўпамінаецца ў 1766 годзе[14]

Гайды-Яўшыцы — літоўскі шляхецкі род[15].

Гейдовічы — літоўскі шляхецкі род[16].

На 1906 год існавала вёска Гайды ў Невельскім павеце Віцебскай губэрні[17].

Remove ads

Заўвагі

  1. Адзначалася германскае імя Heidmund[5]
  2. Адзначалася германскае імя Heidvid[5]
  3. Таксама:
    • Гайдун: Hayduny (1744 год)[10];
    • Гейдут: наместника своего Стоятицкого Кгирдюша… Кгирдюша Гейдутевича (29 сьнежня 1518 году)[11]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads