Эйта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Эйта або Эйт (Эйць, Эйдзь) — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Эйта, Эйда або Айта (Eito, Eido, Aito) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова эйт- (айт-, эйд-) паходзіць ад гоцкага aiths, стараверхненямецкага eid 'клясьціся, прысягаць'[1] або стараверхненямецкага eit 'агонь'[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Эйціла (Эйдзіл), Эйтун, Эйтаўт (Айтаўт, Эйдаўт), Эйтман. Адзначаліся германскія імёны Eitel (Aidilo), Eidunn (Aittuni), Aitald, Eitmann.

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Eidero[5].

У Прусіі бытавалі імёны: Eytike / Eytiko (1336 і 1354 гады)[6], Eytil[b] (1360 год)[8], Eytune[c][6], Eytmunt[d] (1360 год)[8], Eytwyde[e] (1401 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи нашыхъ Волъковыиского повета, на имя у Мелка Еитевича и въ сыновъ его, у Юръя и въ Якубца, а въ Мартина (25 ліпеня 1503 году)[11][12]; земля пустовская в Жижморскои волости Еитевщина (6 красавіка 1514 году)[13]; служоб людеи… Натреико Еидевичъ (23 траўня 1539 году)[14]; Ян Еитович… Еитовщина, (1 ліпеня 1542 году)[15]; Родъ Ейтовичовъ (1567 год)[16][f].

Remove ads

Носьбіты

  • Антон Эйтовіч — пробашч касьцёла ў ваколіцах Цельшаў на 1887 год[39]
  • Іван Эйтовіч — уласьнік зямлі ў ваколіцах Палангі на 1912 год[40]

Заўвагі

  1. Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы эйт- (эйд-) зь летувіскай мовы eĩtena 'штосьці хуткае, хтосьці хуткі'[3] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведнага слова з такім значэньнем у летувіскіх слоўніках, тым часам слова ei̇̃sena упершыню фіксуецца толькі ў прускім слоўніку 1870—1874 гадоў[4])
  2. Адзначалася германскае імя Eitel[7]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Aittuni[9]
  4. Адзначалася германскае імя Heidmund[10]
  5. Адзначалася германскае імя Heidvid[10]
  6. Таксама:
    • Эйдан: Dawid Ejdanowicz (1690 год)[17];
    • Эйдынт: Jakub Eydynt[18], Salomon Eydynt[19], P. Eydynta[20] (1690 год);
    • Эйтут, Этот (адзначалася германскае імя Aitet[21], Eitet[22]): Етоту три чоловеки (1440—1492 гады)[23]; Эйтутовічы (Ejtutowicz) — літоўскі шляхецкі род[24];
    • Эйтвал: Нелюб Еитвалович (да 1533 году)[25];
    • Айтвар (адзначалася старажытнае германскае імя Aittouar[26]): на гістарычнай Троччыне існуе вёска Айтварышкі;
    • Эйтыгайла: Еитикгаиловичу отчина его (1440—1492 гады)[27];
    • Эйдыгінт, Эйтгінт: чоловекъ Еидикгинтъ (1440—1492 гады)[28], Мацко Ейткгинтович (1538 год)[29];
    • Эйдгірд (адзначалася германскае імя Heidegard[30]): Franciszka Eydgirt (1827 год)[31];
    • Айдар (адзначалася старажытнае германскае імя Eitar[9]): Анъдреевая Аидаравича (1528 год)[32];
    • Эйдат: Волъчку Еидатьевичу пять чоловековъ[33], Волчку Еидотовичу село Котлово[34] (7 лістапада 1442 году), Юрю Еидатовичу шесть чоловековъ (9 лістапада 1449 году)[35];
    • Айтнар: именье в Менскомъ повете… отчину ее на имя Оитнаровское (29 сакавіка 1495 году)[36];
    • Эйтырым (адзначалася старажытнае германскае імя Aidramnus[37]): Еитириму, Талкову брату, чотыри чоловеки (1440—1492 гады)[38]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads