Вільгейда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вільгейда — жаночае імя. Мужчынскае імя — Вілейт.
Паходжаньне
Вілігейд, Вілігейт або Вілгайда, пазьней Вілет (Williheid, Williheit, Wilhaidis, Willet[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгерд, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Vilgard, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля'[4], а аснова -гейд- (-гайд-, -гейт-) (імёны ліцьвінаў Гайдэла, Гейдмант, Эйдрыг; германскія імёны Heidilo, Heidmund, Heitrig) — ад гоцкага haidus 'від, вобраз'[3] або haithi 'поле'[5]. Такім парадкам, імя Вільгейда азначае «вобраз волі»[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: duxit uxorem Wilheydam (Хроніка Рыбніцкага кляштару(de))[6]; Пашко Вилеитовичъ (1528 год)[7]; Wilheida Catharine (1828 год)[8]; parafii hoduciskiej… Wilejty, wioska (1784 год)[9].
Remove ads
Носьбіты
- Вільгейда (Wilheida[10]; у каталіцтве Кацярына) — дачка вялікага князя літоўскага Альгерда, з 1388 году жонка будучага мэкленбурска-штаргардзкага герцага Ёгана II[11]
- Пашка Вілейтавіч — жалудоцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads