Нідэрляндцы

карэннае насельніцтва Нідэрляндаў From Wikipedia, the free encyclopedia

Нідэрляндцы
Remove ads

Нідэрля́ндцы, часам галя́ндцы (па-нідэрляндзку: Nederlanders) — карэннае насельніцтва Нідэрляндаў. Агульная колькасьць ад 25 да 28 мільёнаў чалавек. У Нідэрляндах пражывае 13 186 600 чал. Частка нідэрляндцаў жыве таксама ў ЗША, Канадзе й іншых краінах. Мова — нідэрляндзкая, германскае групы індаэўрапейскае моўнае сям’і, асабліва блізкая да нямецкай. Паводле мовы, традыцыяў, побыту гэтыя народы вельмі блізкія. Рэлігія — пратэстантызм рознага кшталту, каталіцызм, агнастыцызм. Пісьменнасьць на лацінскай аснове.

Хуткія факты Агульная колькасьць, Рэгіёны пражываньня ...
Remove ads
Remove ads

Мова

Размаўляюць пераважна на галяндзкай (нідэрляндзкай) мове, што зьяўляецца стандартызаванай формай ніжнефранскіх дыялектаў гістарычнае правінцыі Галяндыя (паўночны захад Нідэрляндаў), на поўдзень ад якой распаўсюджаныя іншыя ніжнефранскія дыялекты, якія структурна могуць уяўляць сабою асобныя мовы (брабанцкія, лімбурскія дыялекты). Тым ня менш, галяндцы, якія пражываюць пасярод гістарычных арэалаў дадзеных дыялектаў (то бок, Фляндрыя, паўночны захад Францыі), выкарыстоўваюць літаратурную галяндзкую. Пісьмовасьць на лацінскай аснове, якая мае даўнюю літаратурную традыцыю. Асаблівае становішча займаюць афрыкаанс (маўленьне нашчадкаў галяндзкіх калянізатараў Паўднёвай Афрыкі) і крэалізаваныя формы маўленьня на Шры-Ланцы.

Remove ads

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads