Галімшчына
вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Галімшчына — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
У 2-й палове XIX ст. вёска ў Жырмунскай воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтка Іўе Замойскіх, у 1861 г. 71 рэвіская душа. У 1897 г. 44 двары, 277 жыхароў, уваходзіла ў склад Суботніцкай воласьці. У 1905 г. вёска, засьценак і маёнтак. У вёсцы 274 жыхары, 393 дзесяціны зямлі, у засьценку 17 жыхароў, 9 дзесяцін зямлі, у маёнтку 53 жыхары, 868 дзесяцін зямлі. Маёнтак і засьценак належалі памешчыку Мілеўскаму.
У верасьні 1906 г. вяскоўцы патравілі памешчыцкія пасевы, падпалілі некаторыя гаспадарчыя пабудовы. У 1909 г. 52 двары, 316 жыхароў.
3 1921 ў вёсцы 50 двароў, 258 жыхароў, у фальварку 4 двары, 43 жыхары, у аколіцы 5 двароў, 18 жыхароў.
3 12 кастрычніку 1940 г. вёска (99 двароў, 400 жыхароў), цэнтар Галімшчынскага сельсавета Івейскага раёну. Побач зь вёскай знаходзіліся аколіца і былы маёнтак Галімшчына. 3 26 чэрвеня 1941 г. да 8 ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй.
У 1952 г. арганізаваны калгас імя А. С. Пушкіна. 3 1954 г. уваходзіць у калгас «Радзіма». 3 2 сьнежня 1961 г, у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 275 жыхароў. Працавалі клюб, бібліятэка, крама.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 — 122 жыхары, 58 двароў
Інфармацыя для турыстаў
- Млын водны (> 1875)
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads