Ганус Даўгердавіч
(XV ст.) намесьнік ваўкавыскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганус Даўгердавіч (? — па 1481) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста мерацкі (1481).
Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Ашмянскім павеце (найперш — Відзы).
Імя
Ганус (Hanus, Hannus) — імя германскага паходжаньня[1][2], варыянт імя Ёганэс (Johannes)[3][4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Hannus Dagirdowicz (6 лютага 1481 году)[5], Ганусъ Дякгирдовичъ (18 сакавіка 1496 году)[6], Ганус Дягирдович (9 красавіка 1499 году)[7], Hanus Dawgyerdowycz або Hannusz Dagyrdowycz (10 траўня 1503 году)[8].
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду, сын Даўгерда, старосты ашмянскага. Меў брата Федзьку і сястру Кацярыну.
У 1481 годзе быў старостам мерацкім. Упамінаецца 10 траўня 1503 году, калі яго сястра прадала свой маёнтак у Менскім павеце.
Меў сына Якуба.
6 лютага 1481 году разам з братам фундаваў касьцёл у Відзах. 5 сакавіка 1481 году зрабіў яшчэ адно наданьне гэтаму касьцёлу[9].
Мова і культура
У сваім супольным з братам Хведзькам (Chwyedko) лацінамоўным наданьні касьцёлу ў Відзах, зробленым у 1481 годзе, упамінуў «народныя» назвы «пуды» (pvdy) і «на тры сьцірты» (alias na trzy sterty)[10]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[11].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads