Ганус (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ганус, Гануш — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Ганус (Hanus, Hannus) — імя германскага паходжаньня[1][2], варыянт імя Ёганэс (Johannes)[3][4].
У граматах полацкіх баяраў і мяшчанаў (у тым ліку ад намесьнікаў Пятра Мантыгердавіча і Алехны Судзімонтавіча) імя Ганус часам ужываецца датычна мясцовых жыхароў (Митька Ганусович[5]), але часьцей — да рыскіх немцаў: Ганус Пилипович[6] або Ганус(ъ) Филипович(ъ)[7] датычна Ёгана Зольтрумпа (Johan Philipsen), Ганусъ Смольбех[8] датычна Ганса Смольбэха (Hans Smolbech, Hans Smalbeke), Ганусъ Шепель[9] датычна Ягана Шэпэля[10] (Hans Schepel), Ганусъ Красныи датычна Ганса Шонінга (Hans Schöne[r], Johan Schonynck), Ганусъ Борхъ[11].
Remove ads
Носьбіты
- Ганус Мантыгердавіч (Hannus Montigerdonis; † па 1401) — літоўскі баярын, які засьведчыў акт Віленска-Радамскай уніі[12]
- Ганус Сурвіла († па 1411; Hannus Surwille[13], Hans Surwille[14], Hannus Surowyl[15]) — служка Тэўтонскага ордэну зь літоўскіх баяраў, які езьдзіў з пасольствамі да вялікага князя Вітаўта[16]
- Ганус Сунігайла (Hannus andirs Sungail; † 1433 або 1434) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, першы кашталян троцкі
- Ганушка (Hanuszko, па 1447) — намесьнік берасьцейскі[17]
- Ганус Гердавіч (Ганус Кгирдович; упамінаецца да 1447) — намесьнік ваўкавыскі[18]
- Конрад Ганушкавіч (Conradus Hanuszkowicz) — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1461 годзе[19]
- Ганус Даўгердавіч (Hannus Dagirdowicz[20], Ганушъ Дягирдовичъ[21], Hanus Dawgyerdowycz або Hannusz Dagyrdowycz[22]; † па 1481) — староста мерацкі; меў сына Якуба (Jacobus Hannussowycz[23], Jacobus Hanussowycz, Jacobus Hanussowicz[24], Якуб Ганусович[25]; † па 1492), маршалка гаспадарскага і дзяржаўцу эйшыскага
- Ганус Эгінтавіч (Ганусъ Екгинътовичъ) — літоўскі баярын, якому вялікі князь Казімер надаў шэсьць чалавек[26]
- Ганус Старадубец (Ганусъ Стародубецъ) — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў наданьні вялікага князя Казімера[27]
- Ганус Вяжэвіч (Ганусъ Вяжевичъ) — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў наданьні вялікага князя Казімера[28]
- Ганус Дытрыхавіч (Ганусъ Дитриховичъ) — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1486 годзе[29]
- Барташ Ганусавіч (Бартошъ Ганусовичъ) — літоўскі баярын зь Беліцы, які ўпамінаецца ў 1498 годзе поруч з Германам Дытрыхавічам (Германъ Детриховичъ)[30]
- Ганус Гайлімінавіч (Ганусъ Кгоилиминовичъ) — літоўскі баярын з Курклянаў, які ўпамінаецца ў 1499 годзе[31]
- Багдан Ганусавіч (Богданъ Ганусовичъ) — віленскі баярын, які ўпамінаецца ў 1501 годзе; меў дзяцей Томку, Мікалая, Янку, Войтку і Нарку[32]
- Ян Ганусавіч (Joannes Hanusowicz, Янъ Ганусовичъ[33]) — віленскі бурмістар
- Ганус (Гань) Кляўзгайлавіч — літоўскі баярын з Сумілішак, які ўпамінаецца ў 1507 годзе[34]
- Мацей Ганусавіч (Матеи Ганусович) — рудамінскі баярын, які ўпамінаецца ў 1524 годзе[35]
- Ганус Бярнатавіч (Ганусь Бернатовичъ) — жыжмарскі чалавек, які ўпамінаецца ў 1529 годзе[36]
- Ганус Жданкавіч (Ганусъ Жданкович) — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе[37]
- Індрых Ганусавіч Вінькель (Индрых Ганусович Винькель) — немец-зямянін зь Інфлянтаў, які упамінаецца ў 1542 годзе[38]
- Хведзька Ганусовіч (Chwiedzko Hanussowic) — жыхар Гарадзенскага павету, які ўпамінаюцца ў 1558 годзе[39]
- Мацей, Павал і Ян Ганусовічы (Hanusowicz) і Ганус Анасковіч (Hanus Onoskowicz) — жыхары Гарадзенскага павету, якія ўпамінаюцца ў 1561 годзе[40]
- Сень Ганусавіч (Сень Ганусовичъ) — жыхар сяла Каменага (Кобрынская эканомія), які ўпамінаецца ў 1563 годзе[41]
- Ганус Якубавіч (Гaнусъ Якубовичъ) — віленскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1566 годзе[42]
- Юры Ганус (Юръи Ганусъ) — вількамірскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1567 году[43]
- Юры Ганусавіч з роду Дамейкаў (Юръи Ганусовичъ) — ковенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1567 году[44]
- Ганус Пецькавіч з роду Войдмінаў (з роду Воидминов от Каплицы Ганусу Петьковичу) — зямянін Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў 1568 годзе[45]
- Ганус Мер — берасьцейскі млынар, «немец», які ўпамінаецца ў 1577 годзе[46]
- Ганус Рынк (Ганусъ Рынкъ) — віленскі мешчанін-немец, які ўпамінаецца ў 1597 годзе[47]
- Ганус Фандэнбэрг — гарадзенскі бурмістар, які ў пачатку XVII стагодзьдзя збудаваў першы ў месьце водаправод[48]
- Ганус Паульсэн — гарадзенскі лентвойт, бурмістар і райца[49]
Ганусы з Лабунова (Родъ Ганусовъ з Лабунова) — ковенскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1567 году[50], у грамаце вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 15 верасьня 1568 году (з роду Ганусов з Лабунова Стасю Матеевичу, Миколаю Станиславовичу, Андрею Рославовичу), і ў рэестры падымнага Троцкага ваяводзтва 1690 году (Ród Hanusewiczów[51]).
Ганусы (Hanus) гербу Радван, Ганусовічы (Hanusowicz) гербу Радван і Ганушэвічы (Hanuszewicz) гербу Ліс — літоўскія шляхецкія роды[52].
У XVI ст. існавалі двор-маёнтак Ганусішкі або Ганушышкі (Ганусишки, Ганушишки) у Жамойцкім старостве, поле-маёнтак і маёнтак Ганусавічы (Ганусовичи) у Ковенскім павеце і Жамойцкім старостве, а таксама «зямля» Ганусаўшчызна (Ганусовщизна) у Жамойцкім старостве[53]. У 1610 годзе ўпаміналася сяло Ганусавічы ва Ўпіцкім павеце[54].
На гістарычнай Ковеншчыне існуе вёска Ганусевічы, на гістарычнай Наваградчыне — вёска Ганусаўшчына, на гістарычнай Троччыне — мястэчка Ганусішкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads