Даўгерд (староста ашмянскі)

(XV ст.) староста ашмянскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даўгерд (? — па 16 красавіка 1444) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста ашмянскі (1434—1444).

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Памёр ...
Remove ads

Імя

Даўгард (Daugaard) — імя германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгер, Даўмонт, Даўят; германскія імёны Dauharjis, Damondus, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[5]. Такім парадкам, імя Даўгерд азначае «здольны да аховы»[6].

Германскае паходжаньне імя Даўгірд сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7]. Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Даўгірд (Dowgird) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Літва» энцыкляпэдыі Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год)[8].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dewgerd Oschmanensis capitanei (27 лютага 1434 году)[9]; Degerdt in Ossmiana tenutariis (16 красавіка 1444 году)[10].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду. Меў братоў Наруша і Доўкшу. Карыстаўся геральдычным знакам, які паходзіў з часоў да Гарадзельскай унііі (1413 год).

Упершыню ўпамінаецца ў Гарадзенскай умове (1434 год). У 1434—1444 гадох быў старостам ашмянскім.

Меў сыноў Гануса і Фёдара (Хведзьку), а таксама дачку Кацярыну[11].

Мова і культура

Да акту Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаць з рускім надпісам[12][13]:

ДАВГИРД (…) ЛЕВИЧ

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads