Даўгерд (імя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Даўгерд (Даўгард, Доўгард, Даўгірд, Дагірд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Доўгерд (Доўгірд).

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Даўгард (Daugaard) — імя германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгер, Даўмонт, Даўят; германскія імёны Dauharjis, Damondus, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4] або ад асновы -даг- (-дак-, -таг-)[5][6], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[7]. Такім парадкам, імя Даўгерд азначае «здольны да аховы»[8].

Адпаведнасьць імя Даўгірд германскаму імю Daegheard сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[6]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, таксама сьцьвярджае германскае паходжаньне літоўскага імя Дагірд (Dagird) — ад нямецкага імя Dachert (побач з Tagart)[9].

Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Даўгірд (Dowgird) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкулах «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[10] і «Літва» Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год)[11].

У Прусіі адзначалася прозьвішча Dagert[12].

У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Даўгерд (Daugerd), Даўгерт (Daugiert), Доўгерд (Dowgierd), Доўгерт (Dowgiert)[13], Даўгірт (Dawgirt), Доўгірт (Dowgirt), Доўгарт (Dowgart)[14].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Daugeruthe[15][a] (Хроніка Лівоніі); Dougert Solkuteuicz (1387—1394 гады)[17]; Dowgirdi (Dowgird[18]; 18 студзеня 1401 году)[19]; Darigerdo marschalco curiae (20 красавіка 1424 году)[20]; Довкгардъ правил (17 верасьня 1427 году)[21]; Michalo Dewgerdowicz (15 траўня 1432 году)[22]; s[igillum] domini Dolgerdonis[23], Dawgerdi palatini Wilnensium [sigilla][24] (20 студзеня 1433 году); Dowgyrd palatinus Vilnensis (31 ліпеня 1433 году)[25]; Довкгирдъ, виленскии воевода (25 верасьня 1433 году)[26]; пан Довъкгирд (1433—1439 гады)[27]; s[igillum] domini Dawgerdi[28], Давгирд[29], Dawgerd Vilnensis [palatini]… Dewgerd Oschmanensis capitanei[30] (27 лютага 1434 году); Degerdt in Ossmiana tenutariis (16 красавіка 1444 году)[31]; Dawgerd (15 верасьня 1434 году)[32]; Dolgerth palatinus, Wylnenses (7 лютага 1435 году)[33]; Dewgerd Vilnensis palatinus (9 чэрвеня 1435 году)[34]; Dewgerd Wylnensis palatinus (15 лютага 1436 году)[35]; Ego Iohannes alias Dawgerd (1 ліпеня 1437 году)[36]; Dolgerdo capitaneo Vilnensi (9 ліпеня 1437 году)[37]; Dewgerd palatinus Wylnensis (6 сьнежня 1437 году)[38]; воеводе виленьскому пану Довкгирду (сакавік 1440 году)[39]; Dawgerd palatinus Vilnensis (13 ліпеня 1440 году)[40]; Довкгирдъ (1440—1447 гады)[41]; пан Довкгирдъ[42], Довкгирд Белевич[43], Довъкгирду да Дашку Еивильтовичомъ[44] (1440—1492 гады); Dawgerd Wylnensi (1441 год)[45]; Долъкгиръд[46] (Супрасьлеўскі летапіс), Daugierd Rodziewicz[47], Dalgerd[48] (паміж 1463 і 1467); nobilibus… Jadowk Fedko Dagirdowicz (18 ліпеня 1478 году)[49]; Dawgyrd Rodziewicz (29 траўня 1479 году)[50]; Hannus et Chwyedko Dagirdowiczi (6 лютага 1481 году)[51]; еgo Joannes Dagirdowicz (5 сакавіка 1481 году)[52]; ego Anna Dolgyrdowicz (9 кастрычніка 1486 году)[53]; на бояр волковыиских, на Довкгирда а на Янушка Пашковичов (2 кастрычніка 1495 году)[54]; Dowgierd (Хроніка Быхаўца)[55]; dominorum Hanus et Chwyethko Dawgyerdowycz… Hanus Dawgyerdowycz (10 траўня 1503 году)[56]; pana Hannusza a pana Fedka Dagyrdowycza (па 10 траўня 1503 году)[57]; Andream Dowgerdowycz (1 жніўня 1521 году)[58]; Довкгорд… Довкгордовъ сын (22 сакавіка 1525 году)[59]; Янъ Довгердовичъ (14 студзеня 1529 году)[60]; Богдан Довкгиръдович (16 жніўня 1530 году)[61]; сын Станислава Долкгирдовича… Долкгирдовича (23 лістапада 1536 году)[62]; Thomko Dagyerdowycz… Naczko Dagyerdowycz… Yeraszmus Bogdanowycz Dogierd (1552—1555 гады)[63]; Lenarth Dogierth (26 сакавіка 1554 году)[64]; Размусъ Довгердъ (23 жніўня 1560 году)[65]; пана Размуса Богдановича Довкгерда (4 красавіка 1567 году)[66]; Szadzibor Dowgird (1 ліпеня 1569 году)[67]; dworzanin nasz Lenart Stanisławowicz Dawgierd (5 жніўня 1569 году)[68]; листъ отъ Еразмуса Довкерда (3 траўня 1587 году)[69]; Sczepan Pawlowicz Dowgierdowicz Miesczanin Kowienski (1587—1591 гады)[70]; Долгерд, гетман (Хроніка літоўская і жамойцкая)[71]; pana Samuela Dowgierda… Dowgierd (9 студзеня 1630 году)[72]; pana Dolgierda… s panem Samuelem Dolgierdem… pana Samuela Dołgierda (1641 год)[73]; pani Maryny Dołgiertowny… pana Alexandra Dołgierda (23 сакавіка 1651 году)[74]; Томаш Долгартовичь (1655 год)[75]; jmp. Dołgierd, cześnik czernihowski[76], jejmp. Marianna Dołgierdówna Brzescka, czesznikowa pińska[77] (1673 год); Ewy Dowgierdówny Pruszyńskiey (26 жніўня 1689 году)[78]; Ian Daugierd… Alexander Daugierd (1697 год)[79]; Frater Felicianus Daugierd (каля 1700—1702 гадоў)[80]; Kazimierzowi i Ewie Dowgierdównie Pruszyńskim (22 сакавіка 1704 году)[81]; Alexandra y Ioanny Dziakiewiczowny Dawgierdow… Alexandra Dawgierda (11 ліпеня 1707 году)[82]; Laurentius Dowgiert (17 ліпеня 1707 году)[83]; для п. Долъгерта (1710 год)[84]; Josephus Dougiert (1713 год)[85]; Ian Dawgiert Sędzia Kapturowy Lidzki (1764 год)[86]; Michał Dowgierd (4 кастрычніка 1765 году)[87]; panóm Dowgierdóm… pan Andrzey Dowgierd (20 жніўня 1771 году)[88]; Wincenty Dowgiert (9 лютага 1791 году)[89]; Franciscus Dowgird (15 траўня 1796 году)[90]; Krzysztof Daugird (1803 год)[91]; Jakub Dawgird (1808 год)[91]; Dawgiert (1885—1889 гады)[92]; Dowgierd (1912 год)[93].

Remove ads

Носьбіты

  • Даўгерд ( 1213) — літоўскі князь
  • Ян Даўгерд ( каля 1443) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода віленскі; меў сына Андрэя
  • Даўгерд ( па 1444) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста ашмянскі; меў сыноў Гануса і Фёдара (Хведзьку)
  • Міхайла Даўгердавіч ( па 1432) — літоўскі баярын, які засьведчыў акт Другой Хрыстмэмэльскай умовы
  • Даўгерд Бялевіч — літоўскі баярын, які атрымаў наданьне ў Жамойці ад вялікага князя Казімера
  • Даўгерд Эйвілдавіч — літоўскі баярын, які атрымаў ад вялікага князя Казімера зямлю каля Ліды
  • Даўгерд Радзевіч — адзін з вотчыньнікаў Ваверкі (разам з братам Алехнам), які упамінаецца паміж 1463 і 1467 гадамі
  • Даўгерд — літоўскі баярын, бацька Судзімонта і Дарохны, які ўпамінаецца ў 1525 годзе
  • Прадслаў Даўгердавіч — жыжмарскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году[94]
  • Багдан Даўгердавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1530 годзе
  • Шадзібор Доўгерд — пасол на Люблінскі сойм (1569 год) ад Лідзкага павету
  • Барбара Янаўна Даўгердовіч — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1598 годзе[95]
  • Бэнэдыкт Доўгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мечнік пінскі ў 1641—1650 гадох[96]
  • Аляксандар Доўгерд (Alexander Dolgiert) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, войскі жытомірскі; электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Міхала Карыбута Вішнявецкага ад Валынскага ваяводзтва[97]
  • Уладзіслаў Даўгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі смаленскі ў 1682 годзе[98]
  • Уладзіслаў Даджбог Даўгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стольнік смаленскі ў 1682 годзе[99]
  • Адам Доўгерд (Adam Dołgiert) — электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Ляшчынскага ад Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[97]
  • Юзэф Доўгерд (Józef Dołgiert) — электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Ляшчынскага ад Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[97]
  • Дамінік Доўгерд (Dominik Dołgiert) — электар караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Ляшчынскага ад Раўскага ваяводзтва[97]
  • Аўгустын Антоні Даўгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік смаленскі ў 1730—1742 гадох[100]
  • Пётар Даўгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падстолі смаленскі ў 1737 годзе[101]
  • Ян Даўгерд — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, стражнік старадубскі ў 1737 годзе[102]
  • Анёл Доўгерд (Доўгірд) (1776—1835) — філёзаф і пэдагог, сын амсьціслаўскага шляхціча Андрэй Доўгерда

У канцы XVIII ст. на гістарычнай Полаччыне адзначаўся шляхецкі род Доўгертаў[103].

Доўгерды (Dowgierd) і Доўгірды (Dowgird) гербу Лебедзь — літоўскія шляхецкія роды з Троцкага павету[104].

Доўгерды гербу Лебедзь зьменены — літоўскі шляхецкі род.

Доўгірд (Dowgird) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[105].

Вёскі з назвай Даўгердзішкі існуюць на гістарычных Ашмяншчыне і Лідчыне.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Паводле Вячаслава Насевіча, гэта германізіраваная форма літоўскага імя Даўгерд[16]

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads