Гардзееўка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гардзе́еўка (па-расейску: Гордеевка; былая назва — Гардзе́ева Бу́да) — мястэчка ў Бранскай вобласьці Расеі, на рацэ Паконка (басэйн Дняпра). Знаходзіцца за 28 км на захад ад места Сураж, і за 29 км на паўночны захад ад места Клінцы. Адміністрацыйны цэнтар Гардзееўскага раёну. Насельніцтва 3077 чал. (2010). Адно з найбуйнейшых і найболей добраўпарадкаваных мястэчак Бранскай вобласьці.
Remove ads
Этымалёгія назвы
Назва мястэчка ўтварылася ад імя старадубскага пісара Гардзея Насікевіча, які дзякуючы ўнівэрсалу гетмана Івана Мазэпы заснаваў на рацэ Паконка слабаду, якая атрымала назву Гардзеева Буда.
Гісторыя
- 20 лістапада 1704 — першыя згадкі пра мястэчка пад назвай Гардзеева Буда.
- пачатак XVIII стагодзьдзя — у Гардзееўцы было 18 дымоў.
- сярэдзіна XVIII стагодзьдзя — у мястэчку была пабудаваная Царква Раства Багародзіцы, земская школа, бровар, пяньковы завод, некалькі ветракоў.
- 1768 — тут налічвалася 83 дымы і 466 жыхароў.
- 1781 — мястэчка ўваходзіць у склад Сураскага павету Чарнігаўскай губэрні.
- 1897 — у Гардзееўцы ўжо больш за 300 дымоў і 2073 жыхары.
- 1921 — у складзе Клінцоўскага павету Гомельскай губэрні.
- 1929 — цэнтар Гардзееўскага раёну Клінцоўскай акругі Заходняй вобласьці.
- 1937 — у складзе Гардзееўскага раёну Арлоўскай вобласьці.
- 1944 — перадаецца ў склад ізноў утворанай Бранскай вобласьці.
Remove ads
Архітэктура
- Храм Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы (2006)
Глядзіце таксама
Літаратура
- Андрэй Катлярчук. Беларусы Бранскага краю. Этнічная гісторыя і сучаснасць // ARCHE, 2-2001 (Народны нумар)
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads