Гаўдык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаўдык (Галдык, Гальдык, Калдык), Гаўдзейка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гаўдэк, Гаўдыг або Гаўдых (Gaudeck[1], Gaudig, Gaudich[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўтоўт, Гаўдземунда, Саргоўд; германскія імёны Gautald, Gaudemund, Saregaud) паходзіць ад германскага *gautaz 'гот'[4] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[5].
У Прусіі бытавала імя Гаўдык (Гаўдэк): Gaudike (1335[6], 1345 і 1400 гады[7]); Gaudeke (1363 год)[7]; Gaudiko (1394 год)[7]; Gawdeke (1406 год)[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gawdikke czu Kalthyneiten (9 лютага 1419 году)[8]; просилъ у насъ Кгивино земли пустое Кговдиковое (21 сьнежня 1445 году)[9]; Моствил Кговдиковичъ (1528 год)[10]; Andrzej Gawdyk, na którego miejscu został spisany Kazimierz Jurewicz Juszkiewicz z Gawdyków (1667 год)[11]; Galdik (1670 год)[12]; na miejscu Andrzeja Audyka z Gałdyków (1690 год)[13]; miasto Szwekzny… Mathyasz Galdyk… Jerzy Galdyk… Adam Galdyk… słuzba Styrpeykow… Michał Galdyk (24 чэрвеня 1695 году)[14]; Georgio Galdik de Telsensi (1800—1812 гады)[15].
Remove ads
Носьбіты
- Гаўдык — літоўскі баярын з Калтыняняў, які ўпамінаецца ў 1419 годзе
- Калдык — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[16]
- Галена Амбражэеўна Галдыкоўна — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1592 годзе[17]
- Габрыяла Станіславаўна Гаўдзіковіча — расенская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1592 годзе[18]
Гаўдыкі — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці.
У XVI ст. існаваў маёнтак Гаўдзейкішкі (Гавдейкишки) у Жамойцкім старостве[19].
Гаўдыкен (Gaudiken у 1429 годзе) — вёска каля Каранова ў Прусіі[20].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads