Гаўд
мужчынскае асабістае імя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаўд (Гаўдзь, Галд, Галдзь), Гаўда, Гаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Remove ads
Паходжаньне
Гаўда, Гаўта, Гаўд або Гаўт (Gaudo, Gauto, Gaudus, Gautus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) паходзіць ад германскага *gautaz 'гот'[2] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[3]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Голда або Колд (Goldo, Coldus)[4] і адпаведная іменная аснова -голд- (-голт-), якая паходзіць ад гоцкага gulth 'золата'[5][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Гаўдык (Гальдык), Гаўдзіла (Гаўдэль), Гаўдзін (Голдзін), Гаўтоўт, Гаўтвід, Гоўдвік, Гаўтэр, Гаўдземунда (Гаўдмонт), Галтрык, Гаўдрут, Арыгольд, Яскаўт (Яскаўд), Віляўд, Вінгольт, Віргаўд, Вісігаўд (Візгольд), Ядгаўд, Даўгоўд (Даўгольд), Жыгаўд, Каргоўд (Каргоўт), Мінігаўд (Менгаўд), Рогаўт, Рымгальд, Саргоўд (Сарголт), Сіргоўд (Сіргольд), Тульгаўд (Тулакалд), Эйгаўд, Ягоўд (Ягалд). Адзначаліся германскія імёны Gaudeck (Gaudich), Gaudila (Gaudela), Gaudin, Gautald (Gaudald), Gautwidus (Gautvidr), Goldwig, Gauter, Gaudemund, Gautrik, Gautrude, Aregaudus, Askaut (Ásgautr), Wiliaud, Wingolt, Vergaut (Werigoz), Wisogoz, Hadegaud, Dagaud, Sigaud, Caragolt, Menegald (Minegolt), Rogaudus, Rimigaud, Saregaud, Siriaud, Dolcaudus, Eygautr, Ágautr.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Gołda (Golto), Gołdyn, Golder, Goldnar[9]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Гаўд: Dominus Ieorgius Gaudo (1442 год); honorabilis vir dominus Georgius Gauda, prepositus Sancti Spiritus extra muros Warssowienses (1449 год), honorabilis dominus Georgius Gawd (1450 год)[10].
У Прусіі бытавалі імёны Golte / Gaude (1289 і 1346 гады)[11][12], Gaudike / Gaudeke / Gaudiko / Gawdeke[b] (1335, 1345, 1363, 1394, 1400 і 1406 гады)[14], Gaudil[c] (1360 год)[16], Gaudyn / Gauden / Gaudine / Gaudenne / Gawdyn / Gawdine / Goldyn / Goltenne[d] (1340, 1356, 1360, 1389, 1396 і 1401 гады)[18][19], Gawdelin / Gawdeline[e][12], Gaudete[f] (1359 год)[12], Gawdioth[g] (1387 год)[12], Gaudewil[h] (1405 год)[12]; Gaudewine[i] (1409 год)[12], Gawdeways / Gaudois / Gawdewis[j] (1371 і 1384 гады)[12], Algaude[k] (1300 год)[27], Austigawdis / Austigaude[l] (1339 і каля 1395 году)[29], Manegaude[m][31], Miregaude[n][33], Nergaut[o][35], Rossegaude[36], Swegaude[p][38], Wirigaude[q] (1360 год)[39], Wissegaude[r] (1299 год)[42]. У скандынаўскіх сагах упамінаецца купец Відгаўт (Widgaut[s]) з Самлянду[45][46].
Адпаведнасьць прускага імя Gaude германскаму імю Gaudo прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[47].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: земля пустовская на имя Кговдовщина в Жомоити, в Росенском повете (16 сакавіка 1514 году)[48]; sioła Gołtowicz (1561 год)[49]; cum Agnethæ Gaudicza de Kryniczyn (1698 год)[50]; cum Agnetha Gawdzicza ambo de Kryniczyn (1699 год)[51]; Georgius Gawde de Kryniczyn… Agnetha Gawdowa de Kryniczyn (1700 год)[51], cum Eva Gawdowa de Kryniczyn (1701 год)[52]; Georgius Gawda (1702 год)[53]; Magdalena Gałdówna (1726 год)[54]; Marianna Gauda (1729 год)[55]; Gawdziszki (1744 год)[56][t].
Remove ads
Носьбіты
- Гаўт — пэрсанаж германскай міталёгіі, сын Одына і легендарны продак ётаў
- Ергард Гольд — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1595 годзе[75]
- Ціт, Мікіта, Сямён, Ян, Фёдар, Андрэй, Гаўрыла, Астап, Яраш, Фама і Стась Гаўты — жыхары мястэчка Валосавічаў (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1719 годзе[76]
Гаўдзевічы (Gaudziewicz, Gawdziewicz) — жыхары Гарадзенскага павету, якія ўпамінаюцца ў 1765 годзе[77].
Галдзевічы (Gałdziewicz) — літоўскі шляхецкі род[78] з ваколіцаў Ашмянаў і Дзісны[79].
Галдзевічы (Gołdziewicz) гербу Ястрабец — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Дзісны[80].
Галдзевічы (Gołdziewicz) гербу Равіч — літоўскі шляхецкі род[81].
Гальдзевіч (Galdziewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[82].
Голдаў (Goldow у 1419 годзе) — вёска каля Нойгаўзэну ў Прусіі[83].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Гаўдзевічы, на гістарычнай Лідчыне — Голдзішкі, у гістарычнай Прусіі — Гаўтэн.
Remove ads
Заўвагі
- Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -гаўд- зь летувіскай мовы gaudùs 'звонкі, гучны; мэлядычны; сумны, гаротны, жаласны, журботны, маркотны', а для асноваў -гаўт- і -гаў- — gauti (gavo) 'дастаць, атрымаць'[6] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках, тым часам слова gaudùs упершыню фіксуецца толькі ў слоўніку 1894 году[7], gáuti (gáuja) — толькі ў слоўніку 1851 году[8])
- Адзначалася германскае імя Gaudeck[13]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Gaudila[15]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Gaudin (Gaudenus)[17]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Gauthaus, у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход had у haus)[23]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Gaudovildis[21]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Gauduis[25]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Eligaud[26]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Астгаўд (Ostgaus, у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход gaud у gaus)[28]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Mangaudus[30]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Мерыгаўд (Merigoz, у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход gaud у goz)[32]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Nerigaud[34]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Suigaut[37]
- Адзначалася старажытнае германскае імя Верыгаўд (Werigoz, у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход gaud у goz)[32]
- Таксама:
- Гаўдон: Eva Gawdonowa de Kryniczyn (1702 год)[57];
- Гаўдут (адзначалася старажытнае германскае імя Gaudidus[21], германскае імя Gaudotto[58][59]): приставницства ретовского Яна Кговдутовича (1538 год)[60];
- Гольдгольд (адзначалася германскае імя Godgod[61]): у 1598 годзе упамінаўся расенскі зямянін Ян Станіслававіч Гольдгольд[62];
- Гаўдзят (адзначалася старажытнае германскае імя Gauthaus, у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход had у haus)[23]): у 1598 годзе ўпамінаўся расенскі зямянін Юры Пацавіч Гаўдзятовіч[63], Jakub Gawdziat (1705 год)[64];
- Каўдзіжад: воевода Тюдіяминовичь Ковдижадъ (Галіцка-Валынскі летапіс)[65];
- Жвілгалд (адзначалася старажытнае германскае імя Wiliaud[66], параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[67]): бояре господарьскии Вилькомирского повета Хрщонъ Жвилкголдовичь (каля 1514 году)[68];
- Свіргоўд (адзначалася старажытнае германскае імя Werigoz, у гэтай зафіксаванай у крыніцах форме адбыўся пераход gaud у goz[69]): Мартинъ Свиркговдовичъ (1528 год)[70];
- Гегаўд (адзначалася германскае імя Giegold[71]): Янъ Кгекговдовичъ (1567 год)[72];
- Заскалт: Choma Zoskolt, kuniczny (1722 год)[73];
- Легаўд: Legowdzie (1744 год)[56];
- Нумгаўд: Numgowd (XV—XVI ст. паводле выпісу XIX ст.)[74]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads