Саргоўд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саргоўд (Сарголт, Саркоўт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Са́ргаўт.
Паходжаньне
Сарыгаўд (Saregaud, Saregaudus[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -сар- (-сер-) (імёны ліцьвінаў Сарвід, Сарвіла, Сарман; германскія імёны Sarvidis, Sarvilo, Saraman) паходзіць ад гоцкага і германскага sarwa 'зброя'[4], а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўдзін, Гаўтоўт, Гаўдземунда; германскія імёны Gaudin, Gautald, Gaudemund) — ад германскага *gautaz 'гот'[5] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[6].
Адпаведнасьць імя Саргоўд германскаму імю Saregaud прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[7]. Адпаведнасьць гэтых імёнаў ён адзначыў яшчэ ў 1976 годзе[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: nobilis Sorgołt Jurgiewicz (1492 год)[9]; бояринъ Вилькомирскии… Соркговтъ Миколаевичъ (каля 1516 году)[10]; бояръ нашыхъ: Михаила Сарковътовича (каля 1516—1517 гадоў)[11]; земли пустовъских в Неменчинскои волости… Сарковъташки (7 ліпеня 1518 году)[12]; Пашъко Соркговтовичъ[13], Сориговтъ Миколаевичъ[14], Милошъ Соркговъдовичъ[15] (1528 год); на боярыню повету Виленъского Соркговтовую Катерыну (8 сакавіка 1541 году)[16]; Катерина Соркговътовая (6 кастрычніка 1546 году)[17]; у войтовстве Мартина Соркговтовича (1557—1558 гады)[18]; Павелъ Петровичъ Сорковътовича… Юръи Пашковичъ Сорковтовича (1567 год)[19]; Jan, Sargałtow zięc (7 красавіка 1610 году)[20]; Anna Sargowt (1808 год)[21].
Remove ads
Носьбіты
- Саргоўт Мікалаевіч — вількамірскі баярын, які ўпамінаецца ў 1516 годзе
- Міхайла Саргоўтавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца паміж 1516 і 1517 гадамі
- Пашка Саргоўтавіч — майшагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Сарыгоўт Мікалаевіч — баярын Вількамірскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мілаш Саргоўдавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Альжбета Пятроўна Саркаўтовіч Тарвідовіч — вількамірская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1598 годзе годзе[22]
На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Соргаўцы.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads