Гаўдземунда (імя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гаўдымунда — жаночае імя. Мужчынскае імя — Гаўдмонт (Каўдмонт), Гаўдымунд.
Паходжаньне
Гаўдземунд (Gaudemund, Gaudemundus[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3][4]. Іменная аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўдзін, Гаўтоўт, Саргоўд; германскія імёны Gaudin, Gautald, Saregaud) паходзіць ад германскага *gautaz 'гот'[5] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[6], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[7] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[8]. Такім парадкам, імя Гаўдымунда азначае «гарлівасьць цноты»[4].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[9] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[10].
На германскае (гоцкае) паходжаньне імя Гаўдземунда зьвяртае ўвагу гісторык Вітаўт Чаропка[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Boleslaus autem de Lithuana Gaudemunda, devotissima domina genuit Troydenum (XIII ст.)[12]; Ковдмон(т) Юревич (1538 год)[13]; покладал листок князя великого Витолта, даны Кготовту на земълю и на чоловека Кговдъмонта, и тотъ Кговдъмонт побег до Немец… Кгавтъмонт (2 чэрвеня 1592 году)[14].
Remove ads
Носьбіты
- Гунтамунд або Гаўдэмунд (каля 450—496) — кароль вандалаў і аланаў
- Гаўдэмунд з Ангулему (Gaudemundus) — біскуп Бардо (каля 660)[15]
- Гадэмунд або Гаўдэмунд (Godemundus, Gaudemundus) — біскуп Тусканіі ў 826 годзе[16]
- Гаўдземунда (у каталіцтве Соф’я; 1260-я — 1288 або 1291) — княгіня мазавецкая, дачка вялікага князя літоўскага Тройдзеня
- Каўдмонт Юр’евіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1538 годзе
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads