Гедзейка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гедзейка (Гедыка, Гедык, Гедка), Гадзейка (Гадыка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гедыка або Гедэка (Gedicke[1], Gädicke[2], Gädecke) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[4] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[5].

Імя Гедэка (Гедыка, Гетэка, Гедка) гістарычна бытавала ў Польшчы: Dominus Gethko… Cracouiensis episcopus… predictus episcopus Gedeco (1198 год), testis… Gedco, subcarnerarius ducis (1220 год), Hereditaria Sassini, patris Geteconis… filio suo Geteconi… Geteco (1238—1247 гады), Gedico, episcopus Lubucensis (каля 1265 году), Geteconi de Cobilino (1409 год)[6].

Германскае паходжаньне імя Гадзейка (Гедзіка) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].

У Прусіі бытавала імя Гедыка (Гедзека, Гедзейка, Гадыка): Gedike (1335, 1349[8] і 1353[9] гады), Gedeyke (1382 год)[8]; Gedeke (1396 год)[8], Gadike[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Lukotte Gadeyken zoen (23 студзеня 1406 году)[11]; Кгедъко Мартиновичъ[12], Кгидко Янович[13] (1528 год); poddanego iego królewskiey mosci na imie Giedwilia Gadeyka (13 студзеня 1571 году)[14]; подданому моему именья и двора моего лежачого в повете Упитскомъ… Балтромею Кгедейковичу… Кгедейковича (30 траўня 1585 году)[15]; z utsciwemi Antonim y Mariane Giedeykami małząkami (1768 год)[16]; Stanisław Gedeyko (1774 год)[17]; Maciey Giedeyko (1785 год)[18]; Uczciwa Helena Giedeykowa wdowa Obyw(atelka) <…> Bartłomieja Giadeyki Męża (1798 год)[16]; Maciej Kiedyka (1814 год)[19]; Klemens Gadyka (1822 год)[20]; Maryanna Giedyka (1839 год)[21].

Remove ads

Носьбіты

Ґедэйкі і Ґедыкі — літоўскія шляхецкія роды[22].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся фальварак Гедзейкі ў Ашмянскім павеце[23].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Гедыкі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads