Гедзень

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гедзень (Гецень, Гіцень), Гедэн, Гадзін (Кадзін), Гедзін — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гадзін, Гацін, Гедэн, Гетына, Гідэн або Гідын (Gadinus[1][2], Gatinus[3], Gedenus, Geden[4][5], Gedden[6], Getina[7], Giddinus[8], Gidden[9], Gidin[10]) — імя германскага паходжаньня[11]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедвін, Гедмонт, Гедрык; германскія імёны Gedovin, Gadamundus, Gederich) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[12] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[13].

Германскае паходжаньне імя Гадзен сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[14].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gadyn[15]. Апроч таго, у Польшчы гістарычна бытавала імя Гедзін: Gedinus (1274 год)[16].

У Прусіі бытавала імя Гедэн: Gedenne / Jedenne / Gedine (1378 і 1386 гады)[17].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Иворъ же Геденевичъ (Ніканаўскі летапіс)[18]; mit Gedennen von Instirburg (Gedenne[19]; Паведамленьні аб літоўскіх дарогах)[20]; которымъ жо людямъ имена суть: <…> Буивид а Кгедин Нановичи (28 ліпеня 1530 году)[21]; Гатенъ Киселевичъ (1563 год)[22]; Geten (1678 год)[23]; Gitenie (1744 год)[24]; folwark, Gieteniszki nazwany… folwark Giteniszki… zaścianki… Giteniszki (1782—1783 гады)[25]; Helena Giedzin (1800 год)[26]; Marianna Gietien (1820 год)[27]; Jan Gieden (1828 год)[28].

Remove ads

Носьбіты

Кадзіновічы (Kadzinowicz) — літоўскі шляхецкі род зь Менскага ваяводзтва[31].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся фальварак Гедзенанцы ў Троцкім ваяводзтве[32].

На гістарычнай Віленшчыне існаваў засьценак Гадзінішкі (Gadziniszki)[33].

Remove ads

Заўвагі

  1. Нямецкі энцыкляпэдыст XVII ст. Марцін Цайлер(ru), які карыстаўся шматлікімі гістарычнымі працамі і геаграфічнымі апісаньнямі, у сваім дапоўненым і перапрацаваным «Іншым апісаньні Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага»[30] зазначаў, што ў Інтэрбургу (стаіць на паўднёвым беразе ракі Прэголы) «у часы Генэнбэргера(en), жылі амаль толькі літоўцы, і звыш 15 тысячаў былі шаўцамі»

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads